Logo
Print this page

Французскі пісьменнік адкрыў Бога на курорце

Да свайго навяртання Луіс Паўэлс быў перакананым паганцам, чалавекам-ідэолагам так званай партыі Новых Правых.

Луіс Паўэлс (Louis Pauwels, 1920-1997) - французскі журналіст і пісьменнік бельгійскага паходжання, ініцыятар мноства выдавецкіх прадпрыемстваў, літаратурны дырэктар «La Bibliothѐque Mondiale», затым дырэктар «Le Figaro Magazine» (да 1993 года), аднаго з найбольш уплывовых і чытэльных штотыднёвікаў у Францыі - навярнуўся на мексіканскім курорце Акапулька.

Падчас кангрэсу, у якім ён удзельнічаў, з ім адбыўся няшчасны выпадак. Зваліўшыся на бетонную акружнасць басейна, ён атрымаў сур'ёзны пералом.

«У момант падзення я быў абсалютна адзін, усе вярнуліся ў гатэль на абед. Калі я падаў, я адчуваў, што гэта не выпадковае падзенне: я дакладна адчуў, што Хтосьці мяне штурхнуў. І гэты Хтосьці зрабіў гэта знарок, каб мне нешта сказаць. Я ляжаў пакінуты ўсімі на цэменце, увесь пераламаны, боль быў невыносным. Аднак мной авалодала велізарная, невытлумачальная радасць. Калі, нарэшце, нехта з'явіўся, і мяне вынеслі на насілках, маё цела было ўсё ў ранах, але душа была не ў сабе ад радасці. Гэта выглядала так, як быццам Раство Хрыстова здарылася асабіста для мяне, менавіта ў той самы момант майго падзення. Гэта было маё Раство ў верасні. Я першы раз у жыцці быў шчаслівы».

У тых неверагодных абставінах у сэрцы Луіса нарадзіўся Бог. Журналіст атрымаў дар веры і стаў хрысціянінам, знайшоў у царкве новы сапраўдны дом. «Мяне Нехта штурхнуў, каб я адкрыў Евангелле, якое я наогул не ўспрымаў і не верыў. І тым самым я атрымаў выратаванне на вечнасць».

Па вяртанні ў Парыж Луіс наведаў арцыбіскупа Парыжа кардынала Люсціжэ Жан Мары - іерарха, які сам некалі навярнуўся з іудаізму ў хрысціянства. Кардынал падарыў яму катэхізіс Трыдэнцкага сабора.

Да свайго навяртання Луіс быў перакананым паганцам, чалавекам-ідэолагам так званай партыі Новых Правых, што змагаецца супраць хрысціян, і трымаўся думкі неаязычнікаў. Разам з акультыстам Жакам Берж'е ў 60-х гадах ХХ стагоддзя былі заснавальнікамі часопіса «Планета», рэкламуючы сваім прозвішчам «неаязычніцкія» бэстсэлеры такія як: «Раніца чараўнікоў», «Вечны чалавек».

«Блізкай для мяне была філасофія эпікурэйцаў, грэка-рымскіх стоікаў, я быў зачараваны індуізмам (найбольш іерархічнай і «расісцкай» рэлігіяй сярод іншых з каставай сістэмай), а таксама я быў алергічна пачуццёвым да семіцкіх прароцтваў. І ўсё гэта Бог змяніў ува мне ў адзін момант. Гэта таямніца для мяне».

Last modified onНядзеля, 30 Лістапад 2014 17:44
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.