Белорусов приглашают в пешее паломничество к Матери Божией Остробрамской в Вильнюс
- Автор katolik-gomel.by
- Опубликовано в Церковь
- Добавить комментарий
З 16 па 25 жніўня будзе адбывацца XXII пешая экуменічная пілігрымка з Беластока ў санктуарый Маці Божай Вастрабрамскай у Вільню праз Гродна, у якую запрашаюцца і беларусы.
16 жніўня пілігрымка Беластоцкай архідыяцэзіі вырушыць з Беластока, а 18 жніўня прыбудзе ў Гродна, дзе пілігрымы будуць мець начлег.
Вечаровая Імша для пілігрымаў адбудзецца ў 19.00 у касцёле Адшукання Святога Крыжа(пабернардынскім).
19 жніўня ў 7.00 у гэтым жа касцёле адбудзецца святая Імша, пасля якой пілігрымы вырушаць далей. У гэты ж дзень далучыцца да пілігрымкі запрашаюцца і пілігрымы з Беларусі.
Завершыцца пілігрымка 25 жніўня святой Імшой у Віленскай катэдры ў 10.00.
Удзел пілігрымаў з Беларусі бясплатны.
Умовы ўдзелу ў пілігрымцы:
- паведаміць аб удзеле ў курыю Гродзенскай дыяцэзіі і мець пацвярджэнне ад пробашча аб магчымасці ўдзелу
- прытрымлівацца парадку пілігрымкі, якая перажываецца як «Рэкалекцыі ў дарозе»
- мець пры сабе неабходныя для пілігрымаў рэчы (цёплае адзенне на выпадак дажджу, спальны мяшок і г.д.)
- у сувязі з пераходам мяжы і прабываннем у Літве (22-25 жніўня 2014 г.) трэба мець шэнгенскую візу
Для тых, хто візы яшчэ не мае, курыя Гродзенскай дыяцэзіі дапаможа ў яе атрыманні. У сувязі з гэтым да 26 ліпеня 2014 года ў курыю трэба падаць наступныя дакументы:
- пашпарт (мінімальны тэрмін дзеяння - тры месяцы перад датай вяртання з Вільнюса ў Беларусь)
- ксеракопіі апошніх старонак пашпарту
- для непаўналетніх трэба мець дазвол бацькоў з указаннем адказнай асобы, завераны ў натарыуса (арыгінал і ксеракопію)
- асабістыя дадзеныя: месца і адрас працы, вучобы, нумары тэлефона(працоўны і мабільны)
- адзін фотаздымак для дакументаў
- аплату за медыцынскую страхоўку — 5 €
Па ўсіх пытаннях удзелу ў пілігрымцы і атрымання віз звяртацца ў курыю Гродзенскай дыяцэзіі.
Адрас курыі:
вул. К. Маркса, 4, 230025 Гродна, Беларусь.
Тэл.: +375 (152) 74 00 73;
факс: +375 (152) 75 64 55;
e-mail: kuria-grodno@catholic.by