BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Упершыню гомельскія бацькі-каталікі ўступілі ў скаўты [фота]

Сівізна ў бараду, нячысцік у рабро - так прынята казаць аб 40-гадовых мужчынах. Аднак нестандартны ўчынак зусім іншага роду зрабілі сівавалосыя парафіяне гомельскай рыма-каталіцкай царквы: ўступілі ў скаўцкі рух.

Чацвёра бацькоў, чые дзеці таксама ў скаўтах, далі прысягу перад святаром і лідэрамі беларускага скаўтынгу, практыкуючага педагогіку FSE - Федэрацыі скаўтаў Еўропы. Гэта наклала на мужчын сур'ёзную адказнасць: цяпер яны скаўты на ўсё жыццё і абавязаны заўсёды «быць у страі». У гонар гэтай падзеі новаспечаныя скаўты падкідвалі ўверх не толькі берэты, але і адзін аднаго.

- Я ўступіў у скаўты, каб працягваць, развіваць і падтрымліваць скаўцкі рух у Гомелі, - кажа майстар аўтатранспарту Мікалай Самсонаў.

- Гэта трэба мне - каб лепш фармавацца як бацьку - і маім дзецям, іншым хлопцам і дзяўчынкам - каб станавіцца сапраўднымі людзьмі, - лічыць інжынер Улад Васілеўскі.

Дарэчы, упершыню ў Беларусі ў скаўтынг ўступілі адразу чацвёра дарослых вернікаў. Усім прысвоена званне «вандроўнікаў». Наперадзе ў «навабранцаў» удзел у штогадовай ўсебеларускай сустрэчы «Дзень братэрскай думкі» і падрыхтоўка да гэтага мерапрыемства дзяцей-скаўтаў.

 

Last modified onНядзеля, 27 Студзень 2013 19:02
Каментары   
+2 #1 Павал 2013-01-27 19:10
Калі некаму спатрэбяцца фоткі для друку, то вось архіў па спасылцы - gomel.catholic.by/.../g_sk.zip

Хоць фота і не вельмі, але хоць нешта )
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць