З кнігі "Каталікі на абшарах Панізоўя і Севершчыны"
- Written by admin
- Published in История
- Comments (1)
У першай палове 1959 года католікі Гомеля падалі заяву аб адкрыцці ў горадзе касцёла. Улады гэта не дазволілі. Такім чынам, шмат залежыла ад рашэнняў мясцовай улады і яе адносінаў да Каталіцкага Касцёла. Пры гэтым уладамі рэгістраваліся дэнамінацыі пратэстанцкіх накірункаў. Дазвалялася катэхізатарская дзейнасць Праваслаўнай Царквы, якая, праўда, была абмяжавана сценамі храма. Таму можна прадпалажыць, што наяўнасць на сённяшні дзень значнай колькасці пратэстанцкіх і неапратэстанцкіх груповак і больш трывалыя пазіцыі Праваслаўнай Царквы ў параўнанні з Каталіцкім Касцёлам ва ўсходняй Беларусі абумоўлены не ў апошнюю чаргу і адміністрацыйным уздзеяннем на канфесіі рэгіёна ў пасляваенны час.
У канцы 80-х гг. ХХ ст. адраджэнне каталіцтва ва ўсходняй Беларусі ўсё ж адбылося. На беларускай тэрыторыі былога Гомельскага дэканата ізноў паўсталі Гомельская і Жлобінская парафіі. Ажывілася рэлігійнае жыццё ў каталіцкай вёсцы Рудня-Стаўбунская на Веткаўшчыне.
8 верасня 2007 г. у Гомельскім касцёле ў час урачыстага набажэнства ў гонар Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі было агалошана рашэнне апостальскага адміністратара Пінскай дыяцэзіі кардынала Казіміра Свёнтэка аб стварэнні (больш правільна — аднаўленні) Гомельскага дэканата. Гомельскім дэканам быў прызначаны пробашч Гомельскага касцёла ксёндз Славамір Ляскоўскі. У новы Гомельскі дэканат увайшлі каталіцкія парафіі Гомеля, Жлобіна, Рагачова, Рэчыцы і Светлагорска.
Такім чынам, гісторыя Гомельскага дэканата працягваецца.
Related items
- Дзяржорганы звярнуліся да святароў з просьбай дапамагчы ў далікатнай справе
- Ліквідавана арганізацыя, але не супольнасць. Як жывуць парафіі, якія не прайшлі рэгістрацыю
- «Вялікая бяда». Двум святарам у Беларусі не працягнулі дазвол на служэнне – без пастыраў засталіся адразу шэсць (!) парафій
- Пытанні каталіцкаму святару задала аўдыторыя Threads. Адно аказалася моўным
- Немцы з'ехалі, беларусы памерлі, святароў выслалі. Што стала з католікамі Валгадонска, дзе знеслі храм
Latest from admin
- У гомельскім касцёле праводзяць незвычайныя імшы - Рараты [фота]
- Больш за 30 шматдзетных сем'яў налічваецца ў гомельскай каталіцкай парафіі
- Гадавіна катастрофы на ЧАЭС: рэпартаж з Хойніцкай парафіі і зоны адчужэння [фота]
- У Гомельскай дзіцячай вёсцы пачнуць будаваць Тэрапеўтычна-рэабілітацыйны цэнтр
- Гомельскія каталікі ўступілі ў Вялікі пост праз Літургію пакаяння [фота]
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу