Паслугу «Сацыяльная перадышка» прапануюць у Гомелі сем'ям з дзецьмі-інвалідамі
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Карытас - Гомель
- Add new comment
У Дзіцячай вёсцы арганізуюць часовае кругласутачнае знаходжанне.
«Гомельскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця» (Дзіцячая вёска >) пачаў аказанне паслугі «сацыяльнай перадышкі» сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей з асаблівасцямі развіцця.
- Бацькам патрэбна змена абстаноўкі, неабходны адпачынак, хоць бы кароткачасовы. У сувязі з гэтым набыло сваю актуальнасць пытанне арганізацыі часовага кругласутачнага знаходжання дзяцей з інваліднасцю, якія выхоўваюцца ў сем'ях, у нашай установе - аказанне паслугі сацыяльнай перадышкі сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей з асаблівасцямі развіцця. Гэта дасць магчымасць вызваліць на пэўны тэрмін бацькоў ад догляду за асаблівым дзіцем, - паведамляе ўстанова.
Паслуга «Сацыяльная перадышка» прадугледжвае сумеснае пражыванне і навучанне дзяцей-атрымальнікаў паслугі з іншымі дзецьмі, якія знаходзяцца ў доме-інтэрнаце, і аказваецца ў памяшканнях Дзіцячай вёскі па адрасе: Гомель, вул. Паўночная, 4 з удзелам педагагічных, медыцынскіх і іншых работнікаў дома-інтэрната.
«Сацыяльная перадышка» даецца сем'ям, якія маюць дзяцей-інвалідаў ва ўзросце ад 4 да 18 гадоў, у адпаведнасці з пералікам медыцынскіх паказанняў і супрацьпаказанняў, зацверджаным для адпаведнага тыпу ўстановы сацыяльнага абслугоўвання.
З пытаннямі можна звяртацца па тэлефонах:
Дырэктар Далгаполава Галіна Іванаўна 8 (0232) 37 87 00; +375 44 7225314
Нам. дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Парфёнава Ірына Серафімаўна 8 (0232) 21 40 96; +375 29 3675650.
Related items
- «Надыходзіць момант». Будслаў зноў патрабуе дапамогі – і вось чаму
- Біскуп пракаментаваў абстрэл Львова і звярнуўся да расіянаў
- У касцёлах Беларусі благаслаўляюць на навучальны год – рэакцыя дзяцей трапіла на відэа
- Герб Мінска з выявай Божай Маці вярнулі на плошчу Незалежнасці
- Для школьнікаў Беларусі ўводзяць новы факультатыў аб духоўнасці