BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

На нябёсах толькі і гавораць, што пра мора... [фотааповед]

Навукоўцы спрачаюцца аб вялікім выбуху і нейкім там "першабытным булёне"? Проста яны не бачылі закат на Валааме.

…Зразумей, на нябёсах толькі і гавораць, што пра мора! Як яно бясконца цудоўна. Пра захад, які яны бачылі. Пра тое, як сонца, апускаючыся ў хвалі, стала пунсовым як кроў. І адчулі, што мора ўвабрала энергію свяціла ў сябе. І сонца было ўтаймавана. І агонь ужо дагараў у глыбіні. А ты? Што ты ім скажаш? Бо ты ні разу ня быў на моры." (фільм "Дастукацца да нябёсаў")

Верасень. Востраў Валаам - праваслаўная святыня. Дарога на востраў - на турыстычным цеплаходзе па Ладажскім возеры. Падарожжа - хутчэй забаўка, чым паломніцтва.

Падчас экскурсіі па Валааму ў галаве, вядома, бязладдзе - шмат гістарычнай інфармацыі, вобразы цудоўнай прыроды. Пачутае трэба запомніць, убачанае - сфатаграфаваць. А потым некалькі гадзін вольнага часу. І вось я спыняюся на камяністым беразе, гляджу вакол... і мяне накрывае хваля такой вялікай любові, такога захаплення! Мурашкі не тое, што па скуры, па сэрцы бягуць. І такое адчуванне, што Сам Бог у гэты момант абдымае мяне. І мне не патрэбны словы, каб гаварыць з Ім. Мае меркаванні пра Бога на той момант былі досыць наіўныя і казачныя, якія сфармаваліся выключна на Бібліі ў малюнках. Але я падумала, што рай, павінна быць, выглядае менавіта так.

Самае пацешнае, што пасля вяртання дадому ўнутраны дух ад падарожжа на гэты дзіўны востраў прывёў мяне ў касцёл. І якое ж было маё здзіўленне, што ў каталіцкім касцёле "жыве" той самы Бог, што і на праваслаўным Валааме. І цяпер я заўсёды адчуваю, як Ён абдымае мяне. Калі толькі я сама не бягу ад Яго, спрабуючы за кустамі схаваць галізну сваіх грахоў і слабасцяў. І Бог паказаў мне цікавую рэч. Ён не выбірае будынак царквы канкрэтным і адзіным месцам для сустрэчы з Ім. Ён прыходзіць туды, дзе я цяпер. Ён першым працягвае мне руку. І для Яго я - не праваслаўная альбо каталік. Я - Яго дзіця.

Калі наш цеплаход адплываў ад вострава, сонца як раз садзілася. А з дынамікаў гучаў запіс царкоўных спеваў у выкананні хору Валаамскіх манахаў. Думаю, цяжка падабраць словы, каб апісаць гэты цуд, ды і Ладага - не мора, але мне будзе, пра што гаварыць на небе.

Навукоўцы спрачаюцца аб вялікім выбуху і нейкім там "першабытным булёне"? Проста яны не бачылі закат на Валааме. 

 

Каментары   
0 #1 Ольга 2013-04-06 12:53
Спасибо за рассказ! Знакомый работает на Валааме каждое лето экскурсоводом в Паломнической службе, давно звал в гости. Мы с мужем мечтали побывать там, но как-то не сложилось. Может теперь?
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць