BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

«Як здаць сесію за грошы», або што шукаюць на хрысціянскім сайце [УСМІХНІСЯ!]

На наш сайт пераходзяць, пытаючыся ў пошукавікаў, «чаму няма дажджоў» і «калі павысяць заробак» :)

Цікавыя звесткі можна даведацца пры аналізаванні статыстыкі наведвання гомельскага хрысціянскага сацыяльна-грамадскага сайта katolik-gomel.by. Прыкладна палова чытачоў прыходзіць на сайт з сацсетак, а іншая палова - з пошукавікаў. Радуе, што многія пытаюцца ў «Гугла» і «Яндэкса» аб тым, «як стаць святым», «як маліцца на Ружанцы», «як правесці пост», «навошта хадзіць у царкву», «навошта даваць міласціну», «як дзякаваць Богу за ўсё», «чаму Бог дапускае хваробы дзяцей», «на што здольны д'ябал», «ці грэх наркотыкі» і знаходзяць адказы на хрысціянскім сайце.

Цікава, што прыходзяць з пошукавікаў і па такіх запытах як «аборты ў Беларусі», «секты ў Гомелі», «форум варажбітак», «ці магчымыя аднаполыя шлюбы ў Беларусі», «байцоўскія клубы ў Гомелі», «наркотыкі сайт». Спадзяемся, што каму-небудзь з гэтых людзей Бог адкрыў Добрую навіну праз наш сайт.

А многія пошукавыя фразы былі зусім нечаканымі, некаторыя не толькі здзівілі, але і рассмяшылі. Прыводзім некаторыя прыклады са статыстыкі за апошнія два месяцы:

"Евреи католики или кто", "как провести вечер", "идешь в костел и тебе дают подарки", "пагода наниделю", "в каких случаях еда вредит людям", "дни открытых дверей в костелах", "где купить елочные украшения", "как рисовать на пряниках Деда Мороза", "как попасть в Израль", "как сдать сессию за деньги", "когда появится 4g", "можно ли мусульманину верить в Христа", "минусы домашнего обучения", "когда медикам повысят зарплату", "можно ли получить индульгенцию за деньги", "что такое любовь", "где искать вторую половину", "пожелания добра у индуистов", "стыдно быть многодетной", "чем отличается католик от христианина", "что не любят гинекологи", "долго живут негодяи", "жизнь христианина это сплошное страдание", "к чему приходит призрак женщины", "как найти вторую половину", "кому положены погребальные деньги", "почему не надо бояться пятницу 13", "нужно ли шлепать детей", "почему в Гомеле нет дождей", "5 самых главных проблем чалавека".

А пра што вам было б цікава пачытаць на хрысціянскім сайце? Чакаем вашых каментароў!

Last modified onПанядзелак, 18 Студзень 2016 21:02
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць