Папа: сумна бачыць святароў, прывязаных да грошай
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Папа Рымскі
- Add new comment
«Радыкалізм Евангелля - у служэнні іншым, забываючы пра сябе».
Біскупы і святары змагаюцца са спакусай “двайнога жыцця”, Касцёл закліканы служыць, каб не ператварыцца ў “дзялка”. Гэта думкі, якія прагучалі ў гаміліі Францішка 6 лістапада 2015 г. падчас ранішняй св. Імшы ў Ватыкане. Духавенства, прывязанае да грошай робіць шмат шкоды Касцёлу, падкрэсліў ён.
Святы Айцец адзначыў, што сённяшняя літургія прадстаўляе два віды слуг. Па-першае, гэта св. Павел, які цалкам прысвяціў сябе служэнню, завяршаючы сваё жыццё пакутніцкай смерцю ў Рыме. Яго служэнне было падмуркам для абвяшчэння Езуса Хрыста без атрымання любога роду выгады. Папа прызнаўся, што яму заўсёды надзвычай прыемна, калі сустракае святароў, якія на працягу многіх гадоў працуюць на місіях, або законніц, якія служаць у шпіталях для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
Пантыфік адзначыў, што ў Евангеллі (Лк 16,1-8) гаворка ідзе пра іншы тып служэння. Св. Лука змяшчае прыпавесць пра несумленнага слугу, які замест таго, каб служыць, выкарыстоўваў іншых і рабіў усё, што ў яго сілах, каб застацца пры пасадзе.
На жаль, і ў Касцёле “ёсць людзі, якія замест таго, каб служыць, думаць пра іншых, будаваць фундаменты, выкарыстоўваюць Касцёл: кар’ерысты, асобы, прывязаныя да грошай”, - адзначыў Францішак і дадаў, што гэта часта святары і біскупы. Ён нагадаў, што радыкалізм Евангелля Езуса Хрыста палягае на служэнні іншым, забываючыся пра сябе.
Святы Айцец заўважыў, што, калі Касцёл становіцца летнім, зачыняецца ў сабе, і трапляе ў афёры, ён перастае быць тым, хто служыць і пачынае выкарыстоўваць іншых.
“Няхай Пан дасць нам ласку, якой абдарыў св. Паўла, гонар заўсёды рухацца наперад, адмовіўшыся ад камфорту, і захавае нас ад тых спакус, якія ў істоце з’яўляюцца спакусамі двайнога жыцця”, - завяршыў сваю гамілію ў капліцы Дому св. Марты папа Францішак.
Related items
-
Які заробак у святароў? Адказаў бацюшка з Беларусі, які жыве ў Італіі
-
Асноўную частку некаторых парафій у РФ складаюць замежнікі. Чаму гэта можа стаць праблемай?
-
Несправядліва. З'явілася версія аб падставе для зняволення каталіцкага святара ў Беларусі
-
У беларускім Касцёле адрэагавалі на крытыку ў адрас Папы – але не афіцыйна
-
Дзе ў Беларусі засталіся грэка-каталіцкія парафіі і колькі іх?