Папа абвясціў Год міласэрнасці
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Папа заклікаў перажыць яго натхняючыся евангельскімі словамі “Будзьце міласэрнымі, як і Айцец ваш міласэрны”.
Святы Год Міласэрнасці абвясціў папа Францішак падчас цэлебрацыі пакутнага набажэнства, якое прайшло 13 сакавіка 2015 г. у ватыканскай базыліцы св. Пятра. Ён пачнецца ў Каталіцкім Касцёле ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі 8 снежня 2015 г. і закончыцца 20 лістапада 2016 г., ва ўрачыстасць Пана Нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету.
“Дарагія браты і сёстры, я часта думаў пра тое, як Касцёл можа зрабіць яшчэ больш відавочным сваю місію быцця сведкам міласэрнасці. Гэта шлях, які пачынаецца ад духоўнага навяртання”, - сказаў ён. “Таму я вырашыў абвясціць Надзвычайны Юбілей, які будзець мець у сваім цэнтры міласэрнасць Бога”, - сказаў Папа і заклікаў перажыць яго натхняючыся евангельскімі словамі “Будзьце міласэрнымі, як і Айцец ваш міласэрны”.
Related items
-
Самы папулярны хрысціянскі курс? У беларускім Касцёле пашырае ўплыў «Альфа»
-
Без кантактаў з прэсай і афіцыйных сустрэч правялі першыя дні ў Ватыкане вызваленыя беларускія святары
-
Вызваленых святароў прывезлі з Беларусі ў Ватыкан
-
Выйшлі на волю каталіцкія святары, асуджаныя ў Беларусі да доўгіх тэрмінаў
-
Унікальную серыю ікон стварае майстар крыжа Ефрасінні Полацкай. Сцвярджаецца, што праз адну ўжо здараліся цуды