На "Канікулах з Богам" у Шчучыне дзяцей вучылі абыходзіцца са зброяй
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Мерапрыемства для больш за 500 дзяцей на тэрыторыі касцёла арганізавала міліцыя
На тэрыторыі каталіцкага храма святой Тэрэзы Авільскай у Шчучыне супрацоўнікі мясцовага РАУС арганізавалі мерапрыемства, якое назвалі «святам дружбы дзяцей і дарослых». Міліцыянты прывезлі сваю тэхніку, амуніцыю і зброю. У гэты час тут праходзілі «Канікулы з Богам», на якіх сабралі больш за 500 дзяцей, гаворыцца ў паведамленні УУС Гродзенскага аблвыканкама. Сярод іх былі і дзеці супрацоўнікаў міліцыі.
Паводле начальніка інспекцыі па справах непаўналетніх Шчучынскага РАУС, такім мерапрыемствам, якое ўпершыню праходзіла на тэрыторыі касцёла, міліцыянты хацелі «выхаваць у падрастаючага пакалення павагу да прафесіі, цікавасць да службы».
Таксама ў інфармацыі гаворыцца, што «побач з людзьмі ў пагонах былі выхаванцы ваенна-патрыятычнага праваслаўнага клуба «Дружына» - яны паказвалі аднагодкам-католікам, «як можна хутка і спрытна зрабіць разборку і зборку зброі».

У паведамленні прыводзяцца і словы мясцовага святара Андрэя Агеля: «Мне радасна, што сёння ў нас столькі гасцей, што дзецям і моладзі тут так цікава. Маладое пакаленне атрымлівае новыя веды, вучыцца ўзаемапавазе і духоўнасці».
Media
Related items
-
Вядомыя беларускія музыкі рыхтуюць новую праграму – па псальмах Давіда
-
Загадкавую капліцу пабудавалі на Міншчыне. Што пра яе вядома?
-
Дзве сястры з Беларусі склалі вечныя шлюбы ў ордэне, пра які вы маглі не ведаць
-
У чым сакрэт? Упершыню за шмат гадоў хлопцы з Гомеля паступаюць у семінарыю, прычым, другі год запар
-
Колькі ахвяруюць за хрост у касцёле, абмеркавалі ў Гродне