BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Першы ліст з турмы даслала верніца: трымаецца, чытае Біблію

Вялікі пост у зняволенні пачалі многія хрысціянскія вернікі, у тым ліку святар.

Першы ліст ад зняволенай каталіцкай верніцы Аксаны Ючкавіч атрымала яе сяброўка. Аксана перадае прывітанне і дзякуе ўсім, хто выказаў ёй падтрымку, распавядае, як праводзіць час. Мяркуючы па стылю ліста, яна трымаецца ў добрым духу, піша, што мае неабходнае, чытае Біблію, ёсць магчымасць замовіць у бібліятэцы мастацкую літаратуру.

Пісаць ёй можна на адрас:

Ючкавіч Аксане Станіславаўне

222163, Мінская вобл. г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22а

ПУ Турма №8, кам. 216

Верніцу арыштавалі паводле абвінавачванне па крымінальным артыкуле 342 за «удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» у 2020 годзе.

Яна – не адзіная каталіцкая верніца, якая праводзіць Вялікі пост у зняволенні. Нагадаем, таксама за кратамі знаходзіцца святар Генрых Акалатовіч – пробашч парафіі ў Валожыне, і яшчэ многія свецкія вернікі.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Last modified onСерада, 14 Люты 2024 12:00
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць