BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

А вы ведалі, дзе пахаваныя Сымон і Алена, у памяць пра якіх названы Чырвоны касцёл?

Сумны лёс – не толькі ў цяпер закрытага храма, але і ў кургана, дзе Эдвард Вайніновіч пахаваў сваіх дзяцей.

Фота з кургана на радавым пахаванні Вайніловічаў апублікаваў краязнаўца, які на сваёй старонцы распавядае пра незвычайныя мясціны Беларусі. Ён нагадаў, што менавіта тут, у вёсцы Савічы Капыльскага раёна, пахаваныя дзеці фундатара Чырвонага касцёла ў Мінску – Сымон і Алена, у памяць пра якіх названы храм.

Магчыма, не ўсе ведаюць гэтую гісторыю. Будаўніцтва касцёла спансаваў віцэ-старшыня Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі Эдвард Вайніловіч. У 12-гадовым узросце памёр ягоны сын Сымон. Хлопчыку рабілі аперацыю ў Варшаве, дзе ў той час бушавала скарлаціны, якой ён заразіўся. А дачка Алена не дажыла да 19-годдзя. Дзяўчына памірала пакутліва, а бацькі не маглі нічога зрабіць – у лекараў не было нават дакладнага дыягназу. Найбольш верагодна, што гэта было запаленне лёгкіх. Абодвух пахавалі ў кургане ў Савічах.

Што было далей з курганам, раскажам крыху пазней, а спярша адзначым, якімі цяжкасцямі даўся дазвол ад расійскіх царскіх уладаў пабудаваць новы каталіцкі храм у Мінску. Гэта быў час агрэсіўнай русіфікацыі, барацьбы з усім заходнім, уключаючы каталіцтва. Для значнай колькасці каталіцкіх вернікаў у горадзе меўся толькі адзін вялікі храм, які не мог у святочныя дні прыняць усіх жадаючых.

Таму вернікі звярнуліся з заявай у Мінскую гарадскую думу і атрымалі дазвол на будаўніцтва касцёла – у той час выдзеленая пляцоўка была на ўскраіне горада.

Аднак у Міністэрстве ўнутраных спраў Расійскай імперыі, спасылаючыся на тое, што рашэнне не было ўзгоднена з кіраўніцтвам Мінскай праваслаўнай епархіі і не атрымала падтрымкі ў самім міністэрстве, адпісалі, што рашэнне гарадской думы не можа быць прыведзена ў выкананне. Мінскі губернатар запатрабаваў ад гарадской думы, каб яна анулявала свой дазвол. На некалькі гадоў справу аб будаўніцтве касцёла давялося спыніць.

Але калі ў Вайніловіча памерлі дзеці і ён вырашыў пабудаваць храм у памяць пра іх, ён сам узяўся за гэтую справу. Да таго часу група вернікаў падала ў гарадскую думу новую заяву аб выдзяленні зямлі пад касцёл – за гэта сабралі 2 тысячы подпісаў. Праўда, грошай у ініцыятараў не было.

Затое, іх гатовы быў ахвяраваць Вайніловіч. Ён асабіста паехаў у Санкт-Пецярбург, каб дамагчыся дазволу на будаўніцтва храма, і падаў пра гэта прашэнне міністру ўнутраных спраў. Той даў згоду, нягледзячы на супрацьдзеянне Мінскага праваслаўнага епіскапа [падрабязна гісторыя апісана на сайце парафіі]

Вернемся ж да месца, дзе спачывае прах тым самых Сымона і Алены. На іх магілах нават амаль не захавалася помнікаў, а сам курган знаходзіцца ў полі – да яго няма дарогі. Чаму так адбылося?

Пасля рэвалюцыі бальшавікоў 1917 года мясцовыя сяляне, з якімі дваранін Вайніловіч вырас і правёў усё жыццё, разрабавалі сядзібу, спалілі бібліятэку, мала таго – разбілі надмагіллі на кургане, знеслі фігуру Панны Марыі, якая ўзвышалася над помнікамі.

Пліты расцягнулі па дварах, але фрагмент аднаго надмагілля – з месца пахавання Сымона – цудам збераглі і перанеслі пад Чырвоны касцёл, побач з перапахаванымі тут парэшткамі Эдварда Вайніловіча. А курган у Савічах у 1990-х гадах акультурылі католікі, усталявалі тут крыж і памятныя знакі. Толькі ахоўнага статуса курган дагэтуль не мае.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Media

Last modified onСерада, 19 Чэрвень 2024 13:35
Каментары   
+1 #1 Марыя 2024-06-18 16:57
хачу дадаць, што яшчэ зусім нядаўна (прыкладна 7-8) гадоў таму працаўнікі-пара фіяне Чырвонага касцёла ўсталявалі тут скульптуру і тыя самыя крыжы, якія відаць на фота. Тады да гэтага ўпарадкавання таксама прыклаў сілы на той момант яшчэ дыякан Ігар Мутрук (зараз вікарый касцёла ў Вілейцы), а таксама памятаю імя аднаго з будаўнікоў - Сяргея Папко.

І пра тое, чаму ля Чырвонага касцёла толькі частку надмагілля Сымона Вайніловіча зараз можна пабачыць. Часам турысты пытаюцца, "дзе верх" і чаму помнік забралі з могілак. Адказ балючы, але, нажаль прывычны для нашчадкаў савецкага мінулага: помнік быў скрадзены з магілы і знайсці яго ўдалося цудам ужо ў майстэрні, дзе майструюць помнікі для новых "насельнікаў таго свету".
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць