Планы па рэканструкцыі Кальварыйскага касцёла ў Мінску памянялі
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Чырвонага касцёла, закрытага болей за два гады, няма ў планах па рэканструкцыі аб'ектаў у 2025 годзе.
Рэканструкцыя касцёла Узвышэння Святога Крыжа, шасці капліц-пахавальняў і цэнтральнай уваходнай брамы на тэрыторыі Кальварыйскіх могілак у Мінску зацягваецца. Год таму мы паведамлялі аб тым, што згодна з Інвестыцыйнай праграмай Мінска на 2024 год асноўныя працы па рэканструкцыі павінны правесці і скончыць у 2025 годзе.
Праверылі свежыя дадзеныя і высветлілі, што планы змяніліся. Гэта вынікае з апублікаванага пераліку аб'ектаў, праектаванне, будаўніцтва, рэканструкцыю якіх у 2025 годзе плануецца ажыццяўляць за кошт сродкаў бюджэту Мінска і іншых крыніц фінансавання – дадатку да інвестыцыйнай праграмы Мінска на 2025 год.
Згодна з дакументам, тэрмін рэканструкцыі касцёла і іншых аб'ектаў на Кальварыйскіх могілках расцягнулі на 2025-2026 гады. Працы ўсё ж плануюць распачаць сёлета. Пры гэтым сума, якая павінна быць выдзелена з гарадскога бюджэту і асвоена, падзелена амаль роўнымі долямі на два гады. Гэта можа гаварыць пра тое што аб'ёмы прац у 2025 і 2026 гадах павінны быць прыкладна аднолькавымі.
Тэрмінам уводу аб'екту ў эксплуатацыю таксама пазначаны 2026 год замест 2025-га, як планавалася раней. Ці будзе закрыты касцёл на гэты перыяд, па-ранейшаму не паведамляецца.
Нагадаем, заказчыкам праекта з'яўляецца дзяржаўнае прадпрыемства «Мінская спадчына», на балансе якога таксама знаходзіцца закрыты болей за два гады Чырвоны касцёл – быццам, з прычыны патрэбы ў рэканструкцыі.
Пры гэтым у Інвестыцыйнай праграме ў пераліку аб'ектаў, рэканструкцыю якіх у 2025 годзе плануецца ажыццяўляць за кошт сродкаў бюджэту Мінска і іншых крыніц фінансавання, Чырвонага касцёла зноў няма.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Нунцыю і біскупу не дазволілі сустрэцца са зняволенымі святарамі
-
Упершыню новы пробашч у Будславе звярнуўся да вернікаў
-
Тры гады як закрыты Чырвоны касцёл у Мінску: вернікі пачынаюць зваротны адлік
-
Стаў вядомы загадкавы «Асаблівы госць» Юбілею моладзі ў Брэсце
-
Рэдкі выпадак: дэлегацыя дзяржслужачых разам з біскупамі і праваслаўным святаром наведалі касцёл