BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У вязаным трэндзе – цяпер і касцёлы Беларусі: іх «намаляваў» гід

Ён патлумачыў, як ствараў малюнкі і апублікаваў промты.

Вядомыя каталіцкія храмы Беларусі ў папулярным трэндзе «вязаныя гарады» прадставіў на сваёй старонцы гісторык і экскурсавод Павел Махінаў:

«Вырашыў паглядзець на аб'екты экскурсіі «Астравецкая кругаглядка» праз утульны вязаны трэнд».

У прыватнасці, гэта касцёлы ў Смаргоні, Солах, Варнянах і Гервятах, а таксама палацава-паркавы комплекс Агінскіх у Залессі.

Ён патлумачыў, як ствараў карцінкі ў платнай версіі imigo.ai і апублікаваў промты [глядзіце на ўстаўцы з Instagram ніжэй]

Новы трэнд з фота і відэа, створанымі з дапамогай нейрасетак, – вязаныя гарады – стаў папулярны ў сацсетках у пачатку лістапада. Ідэя «вязанага» трэнду простая: знаёмыя славутасці «ўцяпляюць» перад зімой, генеруючы мульцяшныя вязаныя копіі.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць