BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Памяць аўтара «першага беларускага блюзу» ўшанаваў біскуп і ацаніў зробленую ім жырандоль

Вёска Крошын знакамітая тым, што тут жыў і быў пахаваны паэт і каваль Паўлюк Багрым.

Дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Андрэй Зноска ў межах знаёмства з мясцовымі парафіямі наведаў 9 лістапада вернікаў Ляхавічаў і вёскі Крошын. Гэтая вёска знакамітая тым, што тут жыў і быў пахаваны беларускі паэт і каваль Паўлюк Багрым.

Біскуп наведаў магілу паэта і адправіў святую Імшу ў касцёле, які дагэтуль упрыгожвае каваная жырандоль XIX стагоддзя, вырабленая Паўлюком Багрымам. 

Біскуп апублікаваў жывыя здымкі свайго візіту [глядзіце ніжэй], а мы распавядаем пра Паўлюка Багрыма і ягоны знакаміты верш «Зайграй, зайграй, хлопча малы», які нагадвае «блюз у яго першародным выглядзе» і прысвечаны цяжкаму лёсу беларускага селяніна пры расійскай «баршчыне».

Паўлюк Багрым нарадзіўся ў Крошыне ў 1812 годзе і стаў кавалём, як і ягоны бацька. Пазнаёміўся з вальнадумнай паэзіяй, пачаў пісаць сам. У тым ліку – пра нялёгкае жыццё сялянаў пры паншчыне (гаворка не пра польскіх «паноў», а пра расійскую «баршчыну» – у той час тэрыторыя сучаснай Беларусі знаходзілася ў складзе Расійскай імперыі).

Паэт таксама пісаў пра імкненне сялянаў да свабоды, чытаў аднавяскоўцам забароненыя вершы іншых аўтараў. За распаўсюд вершаў супраць прыгоннага закона быў здадзены ў рэкруты і прайшоў шлях царскай службы.

Цяжкаму лёсу селяніна і прысвечаны адзіны верш Паўлюка Багрыма, які захаваўся. На думку літаратара Альгерда Бахарэвіча, гэты верш нагадвае блюз або джаз:

«Блюз у яго першародным выглядзе; так, напэўна, спявалі амерыканскія рабы да свайго вызвалення, задоўга да таго, як блюзам сталі называць усё, пад што п’яныя вызваліцелі любяць танчыць свае белыя танцы. Калі ўзяць разладжаную гітару і прахрыпець, правыць верш Багрыма ў пустым пакоі – вынік ашаламляе. Але, магчыма, «Зайграй, зайграй, хлопча малы…» – гэта ўсё ж хутчэй джаз, сумны крошынскі джаз, бо ўсе гэтыя сынкопы ў вершы Паўлюка Багрыма непераймальныя, такія можна зайграць толькі раз – і іх не паўторыць ужо нават сам аўтар».

Зайграй, зайграй, хлопча малы.

І ў скрыпачку і ў цымбалы.

А я зайграю ў дуду,

Бо ў Крошыне жыць не буду.

Бо ў Крошыне пан сярдзіты,

Бацька кіямі забіты,

Маці тужыць, сястра плача:

«Дзе ж ты пойдзеш, небарача?…»

Дзе ж я пайду? Мілы Божа!

Пайду ў свет, у бездарожжа,

У ваўкалака абярнуся,

З шчасцем на вас азірнуся.

Будзь здарова, маці міла!

Каб ты мяне не нарадзіла,

Каб ты мяне не карміла,

Шчасліўшая ты б была!

Каб я каршуном радзіўся,

Я бы без паноў абыўся:

У паншчыну б не пагналі,

У рэкруты б не забралі

І ў маскалі не аддалі.

Мне пастушком век не быці,

А ў маскалях трудна жыці,

А я і расці баюся,

Дзе ж я, бедны, абярнуся?

Ой, кажа́не, кажанé! Чаму ж не сеў ты на мяне?

Каб я большы не падрос ды ад бацькавых калёс.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Last modified onАўторак, 11 Лістапад 2025 14:40
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць