BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У Мінску закрылася папулярная хрысціянская крама – але ўсе ўзрадаваліся

Прычыну закрыцця крамы Вольга не назвала, аднак яе ўсе зразумелі.

Інтэрнэт-крама хрысціянскіх тавараў «Кропля», якой займалася вядомая каталіцкая верніца Вольга Севярынец пры дапамозе свайго сына Францішка, аб'явіла аб закрыцці. Напярэдадні адбыўся распродаж тавараў.

Прычыну закрыцця крамы Вольга не назвала, але яе ўсе зразумелі: пад допісам з'явілася больш за сто каментароў, толькі не са шкадаваннем, а з радасцю. Вользе пажадалі хутчэйшага ўз'яднання сям'і – відавочна, што эміграцыя з гэтай мэтай і стала прычынай спынення дзейнасці крамы.

13 снежня разам з іншымі зняволенымі быў вызвалены вядомы праваслаўны вернік і актывіст Павел Севярынец, з якім Вольга брала шлюб у катэдральным касцёле, там жа хрысцілі Францішка. Павел быў асуджаны ў 2021 годзе па палітычна матываваным абвінавачванні на 7 гадоў зняволення.

На час знаходжання мужа за кратамі Вольга займалася крамай, вырабляла ў тым ліку календары з малюнкамі храмаў, якія дасылаў з турмы Павел.

Цяпер, пасля вызвалення, разам з іншымі яго выслалі з краіны, і яму давядзецца жыць за мяжой. Ён ужо прыбыў у Літву. Відавочна, што дзеля ўз'яднання сям'і вымушана з'ехаць з Беларусі і Вольга з сынам.

«Наперадзе новыя шляхі, якія клічуць! Дзякуй вялікі, што былі з намі ўвесь гэты час. Мы верым, што ўсё недарэмна», – напісала на развітанне Вольга.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Last modified onЧацвер, 18 Снежань 2025 14:08
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць