BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Дзіўную нестыкоўку заўважылі ў беларускім і польскім перакладах Евангелля. Які з іх больш карэктны?

Адказ далі ChatGPT, святар і перакладчык Бібліі.

Ва ўрыўку з Евангелля ад Мацвея, які католікі чулі падчас літургіі 16 снежня, Езус распавёў прыпавесць пра двух сыноў і запытаў, які з іх выканаў волю бацькі. У беларускім перакладзе гучыць: першы, а ў польскім – другі.

Пры гэтым сэнс не мяняецца, бо адказы сыноў перастаўлены месцамі. Як так? Нават дасведчаныя вернікі здзівіліся: тут прыклад не сінанімічнага перакладу пэўных слоў або выразаў, а рэдагавання Евангелля.

Варыянт з «першым» гучыць таксама ў афіцыйных перакладах на украінскую і расійскую мовы.

Ніжэй прыводзім абедзве версіі перакладу. З пытаннем справіўся ChatGPT, хоць і наблытаў факты, і ў выніку з дапамогай аднаго з беларускіх святароў і перакладчыка Бібліі мы разабраліся ў незвычайнай сітуацыі і адказалі: які пераклад больш карэктны – першы ці другі? )

Справа ў тым, што ў грэцкай традыцыі існуюць два тэксталагічныя варыянты:

1. Ранні і мацней засведчаны варыянт (кодэксы Vaticanus, Sinaiticus, Bezae і інш.), дзе першы сын кажа: «не хачу», але потым пайшоў; другі сын кажа: «так», але не пайшоў. Тут адказ старэйшынаў: першы.

Гэтаму адпавядае беларускі пераклад і сучасныя крытычныя выданні (крытычнае выданне Новага Запавету Nestle Aland 28).

2. Пазнейшы варыянт (шэраг візантыйскіх рукапісаў): адказы сыноў памяняны месцамі, адказ старэйшынаў: другі. Гэты варыянт, верагодна, узнік як рэдакцыйная спроба гарманізаваць дыялог, каб адказ слухачоў выглядаў «інтуітыўна зразумелым». 

Чаму гэта адбылося:

Тэкст у першым варыянце выглядае нязручным: сын, названы «першым», аказваецца маральна лепшым, хоць сказаў «не». Гэта супярэчыць чаканню і лёгка правакавала перапісчыкаў на выпраўленне.

Крытэрый lectio difficilior:

Больш цяжкае чытанне лічыцца больш аўтэнтычным. Таму варыянт з адказам «першы» мае большую тэксталагічную вагу.

«Беларускі варыянт адпавядае варыянту, прадстаўленаму ў большай колькасці манускрыптаў і прынятага большасцю перакладаў. Ёсць усяго тры версіі гэтага тэксту, і адной з іх адпавядае польскі варыянт. Але ў гіганцкай традыцыі звычайна цыркулюе той, дзе першы сын адмовіўся, але пайшоў. Так замацавана і ў культуры. Сучасныя навуковыя выданні грэцкага Новага Запавету таксама абіраюць гэты варыянт», – пракаментаваў эксперт.

Паводле яго, выбар польскім Касцёлам іншага варыянту прыцягвае ўвагу да «нестабільнасці тэксту» Новага Запавету, што «таксама карысна».

Ніжэй прыводзім абодва пераклады:

Як вам здаецца? У аднаго чалавека былі два сыны. Прыйшоўшы да першага ён сказаў: Сыне, ідзі і працуй сёння ў вінаградніку. Але той адказаў: Не хачу! А пасля, апамятаўшыся, пайшоў. Тады ён падышоў да другога і сказаў тое самае. Той жа сказаў у адказ: Ужо іду, спадару. І не пайшоў. Каторы з двух выканаў волю бацькі? Кажуць Яму: Першы.

Co myślicie? Pewien człowiek miał dwóch synów. Zwrócił się do pierwszego i rzekł: „Dziecko, idź i pracuj dzisiaj w winnicy”. Ten odpowiedział: „Idę, panie!”, lecz nie poszedł. Zwrócił się do drugiego i to samo powiedział. Ten odparł: „Nie chcę”. Później jednak opamiętał się i poszedł. Który z tych dwóch spełnił wolę ojca?» Mówią Mu: «Ten drugi».

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Last modified onСерада, 17 Снежань 2025 15:05
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць