BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Унікальны хрысціянскі крыж IX-X стагоддзя знойдзены ў раскапаных скарбах вікінгаў

Каштоўныя скарбы вікінгаў, сярод якіх і рэдкі крыж, знайшоў пры дапамозе звычайнага металашукальніка шатландскі пенсіянер Дэрэк Макленан.

Акрамя срэбнага крыжа ў скарбе знаходзілася больш за 100 артэфактаў — у тым ліку брошкі і бранзалеты. Усё гэта было закапана ў полі на паўднёвым захадзе Шатландыі.

Кошт знаходкі ацэньваецца шасцізначнай сумай. Як сцвярджаюць эксперты, гэта адна з самых буйных калісьці знойдзеных схованак вікінгаў.

Сярод  знойдзеных прадметаў найбольшую цікавасць уяўляе сабой хрысціянскі крыж IX-X ст. Ён выраблены з кавалка срэбра і пакрыты вельмі незвычайнымі ўзорамі.

Яшчэ адна цікавая знаходка — сасуд эпохі Каралінгаў. Ён быў выраблены раней за астатнія прадметы і, як мяркуюць эксперты, да таго моманту, як скарб закапалі ў сярэдзіне IX і пачатку Х стагоддзя, гэтаму сасуду ўжо было сто гадоў. Летась шатландскі пенсіянер Макленан ужо знаходзіў адзін скарб, раскапаўшы вялізную схованку сярэднявечных манет.

Catholic.by

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць