BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Кардынал: канфлікту ва Украіне спрыяла ангажаванасць Маскоўскага Патрыярхата

«Цэрквы, наадварот, павінны быць інструментам прымірэння ў краіне».

У Ватыкане 18 лістапада 2014 г. распачалося пленарнае пасяджэнне Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству. На гэты раз яно мае адмысловы характар і будзе прысвечана 50-годдзю саборнага Дэкрэту пра экуменізм “Unitatis redintegratio”. Яго прааналізуюць з трох пунктаў гледжання: каталіцкага, праваслаўнага і пратэстанцкага. На пленарным пасяджэнні будуць таксама прадстаўлены некаторыя сумныя акцэнты. Сур’ёзнай пагрозай для экуменізму аказалася ангажаванасць Маскоўскага Патрыярхату ў канфлікт ва Украіне, лічыць старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардынала Курт Кох.

“Мы павінны прызнаць, што палітычны канфлікт ва Украіне справакаваў таксама канфлікт экуменічны”, - сказаў ён у інтэрв’ю Ватыканскаму радыё, паколькі з боку Маскоўскага Патрыярхату было скіравана шмат абвінавачванняў супраць Грэка-каталіцкай Царквы ва Украіне. Ватыканскі іерарх лічыць гэтам сумным, бо “Цэрквы, наадварот, павінны быць інструментам прымірэння ў краіне”. “Я спадзяюся, што мы знойдзем новы шлях паяднання і міру паміж Цэрквамі, маючы на ўвазе таксама адзінства грамадства”, - сказаў ён.

Гадавіна выдання Дакументу пра экуменізм будзе адзначацца 21 лістапада 2014 г. Ён стаў сапраўднай “вялікай хартыяй” ІІ Ватыканскага Сабору і ўсіх каталіцкіх намаганняў па аднаўленні адзінства. “Зараз лепшы час, каб паглядзець на гэты саборны тэкст, прачытаць яго яшчэ раз і абнавіць яго. Мы павінны спытаць, у чым мэта экуменічнага руху і дзе яго прынцыпы, выклікі і станоўчы напрамак развіцця”, - сказаў кардынал Кох.

Дэкрэт “Unitatis redintegratio” змяніў мову, на якой Каталіцкі Касцёл размаўляў з іншымі хрысціянамі: тут няма ніякага асуджэння і крыўды, але ёсць павага, якая выражаецца ў тэрміне “аддзеленыя браты” і звароце ўвагі на элементы ісціны і дабра, а таксама “рэальнае жыццё ласкі” у іх супольнасцях. Айцы Сабору падкрэслілі, што адсутнасць адзінства адкрыта супярэчыць волі Хрыста, з’яўляецца спакусай для свету і наносіць шкоду самой справе абвяшчэння Евангелля.

radiovaticana.va

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць