BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Грэка-каталікі пачалі Калядны пост святамі бульбы і вышыванкі ў Мінску

У межах падрыхтоўкі да Каляднага посту валанцёры з Цэнтру Святога Язэпа ў Мінску зладзілі духоўную імпрэзу.

Яна склалася з двух міні-святаў – “Свята бульбы” і “Свята вышыванкі”.

Сустрэча вернікаў прайшла 15 лістапада і пачалася з Боскай Літургіі, пад час якой парафіяне прасілі Божай дапамогі годна і плённа правесці пост. Адміністратар парафіі, айцец Аляксандр казаў пра неабходнасць датрымліваць пост не толькі фармальна. “Важна, каб пост складаўся з фізічнай і духоўнай часткі. І варта памятаць, што пост не паівнен з’яўляцца мэтай. Пост – гэта сродак стаць бліжэй да Бога”, — адзначыў святар.

Пасля службы айцец Аляксандр запрасіў усіх на нефармальную частку сустрэчы. Да “Свята бульбы” вернікі рыхтаваліся загадзя: гатавалі і запякалі бульбу, каб атрымаліся самыя разнастайныя стравы. Усяго на святочным стале аказалася каля дзесяці бульбяных чыннікаў. Свята стала своеасаблівым кулінарным конкурсм, пераможца якога атрымаў важны для беларуса прыз — вышыванку.

Натуральна, што парафіяне зладзілі “Свята бульбы” не толькі дзеля таго, каб падтрымаць айчынны прадукт харчавання ды прадэманстраваць, як вернікі выглядаюць у якасці кулінараў. На жаль, у грамадстве пануе стэрэатып: харчаванне пад час посту вельмі скуднае і не надта смачнае. “Бульбяным” жа святам вернікі паказалі, што напрацягу посту можна харчавацца смачна і ў той жа час стрымана. Адмыслова на мерапрыемства парафіяне прынеслі каля дзесяці прыгатаваных страў: тварожна-бульбяныя запяканкі, салаты, піражкі, нават іспанскія дэлікатэсы.

“Свята бульбы” плаўна перайшло ў “Свята вышыванкі”. Парафіянка Алена Маркоўка займаецца вырабам аўтэнтычных кашуль. Яна правяла міні-майстар-клас па стварэнню беларускіх строяў – як жаночых і мужчынскіх, так і дзіцячых. Хочацца сказаць “амінь” на словы самой майстрыцы Алена Маркоўкі: “Хай Бог напаўняе нас сваёй ласкай, якая будзе створана адмыслова для беларусаў”.

 Напрацягу імпрэзы адбываліся розныя сюрпрызы. Удзельнікі міжпарафіяльнага хору “Прасфара” Арцём і Багдана праспявалі народныя песні, а Вольга Севярынец правяла адмысловую гульню-анкету з пытаннямі пра самы папулярны для беларусаў прадукт.

Вікторыя Чаплева, спецыяльна для КРЫНІЦЫ.INFO

Last modified onСерада, 19 Лістапад 2014 11:09
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць