BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Папа сустрэўся з лідэрамі “Аднаўлення ў Святым Духу” і Нэакатэхуменату

Папа Францішак высока цэніць дзейнасць харызматычных каталіцкіх рухаў.

5 снежня 2014 г. ён у чарговы раз прыняў у Ватыкане заснавальніка “Неакатэхуменальнага шляху” Кіка Аргуэла і лідэра руху “Аднаўленне ў Святым Духу” Сальваторэ Марцінэса. Пантыфік адзначыў, што гэтыя рухі прыносяць вялікую карысць Касцёлу і спрыяюць пакліканням. Падчас размовы з Кіка Аргуэла, Святы Айцец пазнаёміўся з дзейнасцю членаў “Неакатэхуменальнага шляху”. Лідэр распавёў пра падрытоўку амаль 40 місійных супольнасцяў, гатовых накіравацца на перыферыі, у парафіі і іншыя асяродкі, каб прапаведваць і “шукаць людзей, далёкіх ад Касцёла”.

У сваю чаргу, Сальваторэ Марцінэс, абмяркоўваў з Пантыфікам дзейнасць “Міжнароднага цэнтра сям’і з Назарэту”, кіраўніком якога з’яўляецца. Гэты ватыканскі фонд, з сядзібай на радзіме Езуса, займаецца пытаннямі абароны і падтрымкі сям’яў. Папа лічыць існаванне гэтай структуры асабліва важнай для дыялогу, мірнага жыцця сям’яў і сустрэчы паміж прадстаўнікамі розных рэлігій у рэгіёне, пазначаным насіллем, канфліктамі і разрозненасцю. Пасля размовы са Святым Айцом Сальваторэ Марцінэс адзначыў, што Папа бачыць прычыны шматлікіх сучасных крызісаў у духоўным вымярэнні жыцця чалавека.

radiovaticana.va

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць