Папа Рымскі сустрэўся з беларускім Нобелеўскім лаўрэатам Алесем Бяляцкім
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Ён перадаў Пантыфіку ліст з апісаннем цяперашняй сітуацыі ў краіне і папрасіў не забываць пра Беларусь.
На агульную аўдыенцыю Папы Рымскага Льва XIV, якая прайшла ў Ватыкане 27 траўня, быў запрошаны ў якасці ганаровага ўдзельніка вядомы беларускі праваабаронца, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі.
Ён прыбыў на аўдыенцыю разам з жонкай, як вынікае з допісаў на яго старонцы, і знаходзіўся падчас сустрэчы з Пантыфікам у лоджыі побач са сцэнай.
Пасля аўдыенцыі Алесь Бяляцкі меў размову з Львом XIV. Нобелеўскі лаўрэат атрымаў магчымасць сказаць Пантыфіку некалькі словаў і перадаць ліст, які датычны сітуацыі з правамі чалавека і правамі вернікаў у Беларусі.
Як даведаліся вернікі, падчас сустрэчы Алесь Бяляцкі падзякаваў Льву XIV за падтрымку беларусаў, якія знаходзяцца ў турме, і папрасіў дапамагчы ў іх вызваленні, маліцца за гэта, не забываць пра Беларусь.
У сваім лісце, які Нобелеўскі лаўрэат перадаў Пантыфіку, ён падрабязна апісаў цяперашнюю сітуацыю ў Беларусі, распавёў пра тых, хто найбольш пакутуе, пра ўмовы ў турмах – зыходзячы з уласнага досведу.
Таксама ён звярнуў увагу на праблемы і цяжкасці, з якімі сутыкаюцца беларускія вернікі, адзначыў арышт ксяндза Анатоля Парахневіча, падзякаваў за вызваленне ксяндза Генрыха Акалатовіча і айца Анджэя Юхневіча, аднак падкрэсліў, што яны пазбаўлены права вярнуцца на Радзіму.
Сам Алесь Бяляцкі быў асуджаны ў Беларусі да 10 гадоў зняволення, больш за 4 гады правёў у турме і быў вызвалены ў снежні 2025 году пры пасрэдніцтве ЗША і высланы ў Літву.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Дамінікане ў Кіеве паказалі наступствы атакі па горадзе і пашкоджанні кляштара
-
Уратаваць капліцу. У сацсетцы задалі пытанне – мы знайшлі адказ
-
Беларускі біскуп у Польшчы: жыць у згодзе, нягледзячы на палітычную кан'юнктуру
-
Год ціхай барацьбы. Як пачуваецца Тадэвуш Кандрусевіч, які ўжо больш за год праходзіць хіміятэрапію
-
Парафію зняволенага ў Беларусі святара наведаў Мітрапаліт і благаславіў помнік, выробнік якога таксама арыштаваны