BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Францішак: Касцёл заўсёды адкрыты для спорту

Папа Францішак прыняў 19 снежня 2014 г. дэлегацыю Нацыянальнага алімпійскага камітэта Італіі і запэўніў удзельнікаў сустрэчы ў тым, што Касцёл заўсёды адкрыты для спорту.

У сваім звароце Пантыфік нагадаў, што на працягу ста гадоў італьянскі НАК спрыяе развіццю спорта, яго грамадскага, адукацыйнага і культурнага аспектаў, надаючы цэнтральную ўвагу чалавеку, яго гарманічнаму развіццю, абароне чалавечай годнасці ў адпаведнасці з прынцыпамі Алімпійскай хартыі. Святы Айцец падкрэсліў, што спорт заўсёды спрыяў братэрству і сяброўству народаў, усталяванню згоды, павагі і гармоніі.

Кожнае спартыўнае мерапрыемства, у першую чаргу, Алімпіяда, у якой бяруць удзел прадстаўнікі розных краін з іх гісторыямі, культурамі, традыцыямі, верамі і каштоўнасцямі, можа стаць спосабам пераадолення канфліктаў, выкліканых парушэннем правоў чалавека, лічыць папа Францішак. На яго думку, Алімпійскі дэвіз – “Хутчэй, вышэй, мацней” – не заклікае да перавагі адной нацыі над іншай, але кідае выклік не толькі спартсменам, а ўсім нам – неабходна працаваць і ахвяраваць сабой дзеля дасягнення важных мэтаў.

Папа станоўча адзначыў адукацыйныя ініцыятывы і праекты салідарнасці італьянскага НАК, а таксама ўвядзенне ў склад камітэта алімпійскага капелана. Напрыканцы сустрэчы Пантыфік выказаў найлепшыя пажаданні ў сувязі з выстаўленнем кандыдатуры Рыма на правядзенне Алімпійскіх Гульняў 2024 года і павіншаваў спартсменаў з Божым Нараджэннем.

radiovaticana.va

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць