BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Папа пра споведзь: няма граху, які Бог не можа прабачыць

Святы Айцец: альбо любім - альбо з’яўляемся крывадушнікамі.

Споведзь не павінна быць катаваннем ці цяжкім допытам, але вызваляючай сустрэчай, якая паказвае бясконцую міласэрнасць Бога, сказаў папа Францішак 12 сакавіка 2015 г. падчас аўдыенцыі для ўдзельнікаў курсаў для спаведнікоў, арганізаваных у Рыме Апостальскай Пэнітэнцыярыяй. У сваім звароце Пантыфік нагадаў, што сакрамэнты з’яўляюцца месцам “пяшчоты Бога ў адносінах да людзей”, канкрэтным спосабам, дзякуючы якому Бог можа абняць іх.

“Не будзем забываць ніколі, як пэнітэнты і як спаведнікі, што не існуе такога граху, які б Бог не мог прабачыць! Не існуе! Толькі тое, што схавана ад Божай міласэрнасці не можа быць прабачана, як не можа быць асвечаны або сагрэты той, хто схаваўся ад сонца”, - сказаў Папа.

Францішак адзначыў, што споведзь павінна вучыць міласэрнасці, дазваляць вернікам адыходзіць ад канфесіянала са шчаслівым сэрцам, абмытым слязамі пакаяння, быць вызваляючай і багатай чалавечнасцю сустрэчай. Святы Айцец таксама пажадаў, каб спаведнікі называлі грэх сваім іменем і па-братэрску дапамагалі вернікам выпраўляцца. Ён заклікаў святароў самім вычуцца міласэрнасці, сузіраючы сапраўдныя “цуды навяртання” – калі простыя і сціплыя душы, пасля месяцаў ці гадоў трывання ў граху вырашаюць паўстаць і вярнуцца ў дом Айца, каб атрымаць прабачэнне. Спаведнікі павінны задаваць сабе пытанне: ці я здольны на такія перамены?

Папа заклікаў святароў прысвячаць шмат часу спавяданню вернікаў, асабліва ў перыяд Вялікага посту, “каб народ Божы мог прыйсці ачышчаным да свята Пасхі, якое праўдстаўляе канчатковую перамогу Божай міласэрнасці над усім злом свету”.

У той жа час падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане папа Францішак адзначыў, што хрысціянін не мае кампрамісных шляхоў: калі не дазволіць Божай міласэрнасці дакрануцца да сябе і не любіць бліжняга, стане крывадушнікам, які ўсё разбурае, замест таго, каб чыніць дабро. У сваёй гаміліі Святы Айцец закрануў тэму нявернасці выбранага народа перад Богам. Атрымаўшы шмат благаслаўленняў, ён усё роўна не слухаў голасу Пана, аддаляўся ад Яго, не жадаючы выконваць Яго волю. Гэта прывяло да зацвердзення сэрцаў, ў якія больш не магло ўвайсці Божае слова.

“Таксама і наша асабістая гісторыя можа стаць такой. І сёння, у гэты велікапосны дзень, кожны можа задаць сабе пытанне: “Ці я слухаю голасу Пана або раблю тое, чаго сам жадаю, тое, што мне падабаецца?”, - сказаў Францішак. Каментуючы евангельскі ўрывак пра выгнанне злога духа з нямога чалавека, Папа заўважыў, што ў адказ на гэты добры ўчынак, Езус атрымаў толькі абвінавачванні і асуджэнні: маўляў, выганяеш дэманаў сілай Бэльзэбула.

Паводле Францішка, так звычайна паступаюць людзі празмерна прывязаныя да літары закона, які “думаюць, што жыццё рэгулюеца прыказаннямі”. Святы Айцец нагадаў, што падобныя здарэнні адбываліся і ў гісторыі Касцёла, напрыклад са св. Жанай Д’Арк, якая была спалена на кастры, будучы абвінавачанай ў ерасі настаўнікамі закона, “якія аддаліліся ад любові Божай”.

Паводле Францішка Бог заўсёды пасылае Касцёлу сваіх святых, каб ён мог ісці наперад. Святыя, “гэты тыя, якая адкрываюцца на пяшчоту Божай міласэрнасці”. Таму яны разумеюць чалавечую беднасць і суправаджаюць народ, будучы блізка з ім. “Не пагарджаюць народам”, - падкрэсліў  Пантыфік. Святы Айцец адзначыў, што ў жыцці можа ісці толькі шляхам любові або крывадушнасці, а трэццяга, кампраміснага шляху – не існуе. 

radiovaticana.va

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць