BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У Мінску атрыманы дазвол на будаўніцтва 10 новых касцёлаў

Адносіны з дзяржавай носяць рабочы характар, адзначыў Мітрапаліт.

12 верасня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выступіў з паведамленнем падчас Пленарнай Асамблеі Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы (РБКЕ). Асамблея РБКЕ, на якой Мітрапаліт прадстаўляе беларускі епіскапат, праходзіць на Святой Зямлі.

У сваім выступленні Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч распавёў пра сітуацыю Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.

Беларускі арцыпастыр нагадаў між іншым, што склад епіскапату Беларусі за апошнія два гады дзякуючы рашэнню Святога Айца Францішка павялічыўся на 100% — з чатырох біскупаў да васьмі. Іерарх назваў гэта «знакам увагі Святога Пасаду да Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, які дынамічна адраджаецца пасля трох пакаленняў ганенняў», і «знакам павагі да нашай краіны».

Арцыбіскуп прадставіў сітуацыю Каталіцкага Касцёла ў Беларусі: колькасць вернікаў, парафій, святароў, каталіцкія навучальныя ўстановы, якія дзейнічаюць у краіне.

«Адносіны з дзяржавай носяць працоўны характар. Мы атрымліваем дазволы на працэсіі Божага Цела і пілігрымкі. У Мінску атрымалі дазвол на будаўніцтва 10 новых касцёлаў. На гэты момант будуем 5. Аднак па прычыне фінансавых праблем іх будаўніцтва не ідзе так, як хацелася б.

Адносіны з Праваслаўнай Царквой характарызуюцца добрымі традыцыямі. Мы супольна рэалізуем некалькі праектаў. Узаемна прымаем удзел у літургічных цэлебрацыях. Людзям падабаюцца такія адносіны, бо каля паловы сем’яў у краіне змешаныя», — канстатаваў іерарх.

Мітрапаліт расказаў таксама, што «беларуская моладзь вельмі актыўная ў жыцці Касцёла», «з’яўляецца яго вялікім патэнцыялам», аднак беларускія каталіцкія рэсурсы, «найперш па прычыне недахопу святароў і кансэкраваных асобаў, не адпавядаюць патрабаванням моладзі і таксама нармальнай пастырскай апецы вернікаў».

Іерарх адзначыў і тое, што Касцёл у Беларусі моцна занепакоены сітуацыяй сям’і. Вялікай праблемай, адзначыў Мітрапаліт, з’яўляюцца аборты і штучнае запладненне. Іерарх дадаў, што год таму Каталіцкі Касцёл разам з Праваслаўнай Царквой, іншымі веравызнаннямі і грамадскімі аб’яднаннямі дабіліся змены абартыўнага заканадаўства.

Арцыпастыр закрануў і пытанне міграцыі, адзначыўшы, што ў Беларусі перад канфліктам ва Украіне гэтая праблема практычна не існавала, цяпер жа калі ста тысяч бежанцаў знаходзіцца ў нашай краіне. Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» паводле сваіх магчымасцяў дапамагае ім.

«Моцным рэхам у нашым грамадстве і ў свеце адбілася рашэнне Прэзідэнта Беларусі аб вызваленні некаторых вязняў, як гуманітарнага акту ў адказ на просьбы, скіраваныя з боку краін Еўрасаюза, Злучаных Штатаў Амерыкі і Рымскага Пантыфіка. Папа Францішак асабіста выступіў з хадайніцтвам у дадзенай справе. Такім чынам Касцёл унёс свой уклад у вырашэнне гэтай складанай праблемы», — паведаміў таксама арцыбіскуп.

Сatholic.by

Каментары   
+2 #1 гость 2015-09-14 15:46
вот это да - 10!!!! а в Гомеле один никак не разрешат!! Почему не берут пример со столицы??
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць