У Віцебску знясуць старадаўні будынак былой капліцы
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
У XIX стагоддзі каталіцкую капліцу пабудаваў памешчык.
У Віцебску знясуць былы будынак каталіцкай капліцы XIX стагоддзя. Віцебскі гарвыканкам прыняў рашэнне аб зносе двухпавярховага цаглянага будынка па вуліцы Урыцкага, які знаходзіцца ў батанічным садзе. Будынак, як мяркуецца, з'яўляецца капліцай 1859 года пабудовы, якая належала віцебскаму памешчыку. Праўда, у дакументах на распрацоўку ПСД указаны 1939 год пабудовы, але, верагодна, гэта год перабудовы або рамонту.
Як мясцовыя жыхары, так і супрацоўнікі батанічнага саду, з якімі ўдалося паразмаўляць «Народным навінам Віцебска», ведаюць, што там была «ці то капліца, ці то царква». Згодна з кнігай «Странички изь недавней старины города Витебска», выдадзенай у 1899 годзе, «багач-хлебасол, які валодаў садам, пабудаваў для сябе араторыюм, дзе праводзіў малітоўныя часы».
Такім чынам, у Віцебску будзе знішчаны адзін з нямногіх ацалелых архітэктурных помнікаў XIX стагоддзя. На жаль, будынак не ўнесены ні ў якія ахоўныя спісы. Ён досыць даўно закінуты і зарослы плюшчом.
Related items
-
Сваю «Радаўніцу» адзначылі і католікі – у адзіным такім месцы ў Беларусі
-
Асноўную частку некаторых парафій у РФ складаюць замежнікі. Чаму гэта можа стаць праблемай?
-
Несправядліва. З'явілася версія аб падставе для зняволення каталіцкага святара ў Беларусі
-
У чым сімвалізм, новыя дэталі і пры чым польскі святар да сітуацыі з грэка-католікамі Брэстчыны
-
Каталіцкага манаха з Мінска прызвалі на ваенныя зборы? Аказалася, жарт