У будынку кляштара 18 ст адкрыюць фабрыку, краму ці кафэ
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Былы каталіцкі кляштар пад Брэстам выстаўлены на аўкцыён.
Брэсцкі аблвыканкам апублікаваў паведамленне аб адкрытым аўкцыёне па продажы аб'ектаў, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці. Сярод іх - будынак склада-гаража ў горадзе Высокае Камянецкага раёна. Аднапавярховы будынак плошчай 1 тыс. квадратных метраў прапануюць арандаваць на 50 гадоў для размяшчэння аб'ектаў прамысловай вытворчасці, грамадскага харчавання, гандлю, паслуг. Пачатковы кошт паніжаны на 80% і выстаўлены ў памеры 83,4 мільёны рублёў.
Пабудова мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці і з'яўляецца будынкам былога кляштара каталіцкага ордэна баніфратраў. Ён быў пабудаваны ў 1785 годзе па даручэнню Аляксандра Сапегі, канцлера Вялікага княства Літоўскага. Пры кляштары была арганізавана аптэка і лякарня для сялянаў на 40 ложкаў, ён дзейнічаў да 1840 года, калі яго зачынілі расійскія ўлады. У апошні час будынак выкарыстоўвалася як склад-гараж.
Аўкцыён адбудзецца 18 снежня 2015 г. у 11.00 у будынку Брэсцкага аблвыканкама.
Related items
- «Сезон пілігрымак» адкрыла паломніцтва з Пінска ў Лагішын
- Песня з хрысціянскімі матывамі ад Украіны заняла трэцяе месца на Еўрабачанні
- «Зробім каталіцкае ТБ». Два моцныя YouTube-праекты запусцілі святары і манахіня
- Названа «лепшае фота» з палярным ззяннем – над прыдарожным крыжам
- Над дамамі і храмамі: здымкамі яркага палярнага ззяння дзеляцца ў сетках