BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У Беларусь у электронным выглядзе вярнулася кніга Скарыны

«Першая кніга Царстваў» была выдадзена ў Празе ў 1518 годзе.

У Нацыянальную бібліятэку Беларусі ўрачыста перадалі «Першую кнігу Царстваў», якую выдаў знакаміты беларускі першадрукар Францыск Скарына амаль паўтысячагоддзя таму. Выданне прыбыло з Кембрыджа пакуль у лічбавай копіі, а перадача арыгінала чакаецца прыкладна праз год - пакуль на гэты конт вядуцца перамовы. Магчыма, у 2017 годзе, калі ў Беларусі будуць адзначаць 500-годдзе айчыннага кнігадрукавання, Вялікабрытанія парадуе Радзіму Скарыны каштоўным падарункам.

«Першая кніга Царстваў» - частка Старога Запавету Бібліі - была выдадзена Францыскам Скарынам у Празе ў 1518 годзе. На жаль, у Кембрыджы знаходзіцца не поўная кніга - захаваўся толькі фрагмент выдання. Аднак і ён з'яўляецца нацыянальнай святыняй і каштоўнасцю сусветнага ўзроўню.

Вядома, што з прыкладна 500 асобнікаў кніг Скарыны ў Беларусі захоўваюцца толькі дзесяць - астатнія раскіданыя па свеце.

Нагадаем, беларускага першадрукара Францыска Скарыну могуць прызнаць святым.

Media

Last modified onНядзеля, 10 Красавік 2016 20:28
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць