BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У цэнтры Мінска пройдзе працэсія Божага Цела - пасля двухгадовага перапынку

Гарадскія ўлады дазволілі католікам правесці працэсію па праспекце Незалежнасці ў бліжэйшую нядзелю

У сталіцы Беларусі 29 траўня каталіцкія вернікі правядуць традыцыйную працэсію Божага Цела. Касцёл атрымаў дазвол ад гарадскіх уладаў на тое, каб працэсія прайшла па цэнтры Мінска: ад храма Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы па праспекце Незалежнасці да касцёла святога Сымона і святой Алены (Чырвонага касцёла) на плошчы Незалежнасці. Пра гэта паведамілі вернікам 22 траўня пробашчы сталічных парафій.

Пачатак агульнагарадской працэсіі запланаваны пасля святой Імшы ў касцёле на Залатой Горцы на 9.00. У іншых каталіцкіх храмах Мінска ранішнія службы ў гэты дзень адмяняюцца.

Урачыстасць Цела і Крыві Хрыстовых, на якую звычайна праводзяць працэсіі, у 2022 годзе выпадае на 16 чэрвеня. Аднак у Мінску працэсіі Божага Цела прынята праводзіць у апошнія выходныя траўня - да пачатку вакацый і сезона масавых адпачынкаў, каб большая колькасць вернікаў змаглі прыняць удзел у набажэнстве.

Звычайна ў працэсіях Божага Цела ў Мінску ўдзельнічаюць тысячы чалавек, таксама працэсіі праходзяць у абласных і раённых цэнтрах, у сельскіх населеных пунктах, дзе ёсць каталіцкія парафіі. Вернікі выходзяць на вуліцы, каб засведчыць аб сваёй веры, аб Божай любові і прасіць дабраславення для ўсяго народа.

Аднак папярэднія два гады ў Мінску агульнагарадскія працэсіі не праводзіліся. Афіцыйнай прычынай была пандэмія каронавіруса. У Гродне, дзе таксама звычайна праходзілі шматтысячныя працэсіі Божага Цела, аб планах у 2022 годзе пакуль не паведамляецца.

Last modified onПанядзелак, 23 Май 2022 22:22
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць