«Лепельскі Леанарда да Вінчы» стварыў карціну да 420-годдзя касцёла
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Старшыня райвыканкама асабіста павіншаваў католікаў з юбілеем і прысутнічаў на Імшы.
Копія «Апошняй Вячэры» ўпрыгожыць алтар касцёла Святога Казіміра ў Лепелі. 3 сакавіка мясцовая рыма-каталіцкая парафія адзначыла юбілей – 420-годдзе асвячэння храма. Да гэтай падзеі мясцовы мастак Аляксандр Саўчанка напісаў копію знакамітай работы Леанарда да Вінчы, паведаміў Лепельскі райвыканкам.
Мяркуючы па апублікаваных фота, карціна з'яўляецца не зусім копіяй, а, хутчэй, аўтарскай інтэрпрэтацыяй фрэскі вядомага мастака эпохі Адраджэння. Аляксандр Саўчанка выкладае ў мясцовай школе мастацтваў, ён і раней удзельнічаў у афармленні абразамі лепельскага касцёла. Над «Апошняй Вячэрай» працаваў на працягу паўгода, дадалі ў газеце «Лепельскі край».

Цэлебрацыю святочнай Імшы ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. На службе прысутнічаў старшыня райвыканкама Міхаіл Кісялевіч, які асабіста павіншаваў парафію з юбілеем.
Першы каталіцкі храм Святога Казіміра ў Лепелі, пабудаваны па даручэнні Льва Сапегі, быў асвечаны ў 1604 годзе. Храм перажыў два пажары, таму ў сярэдзіне XIX стагоддзя быў узведзены новы касцёл, які ўпрыгожвае горад і цяпер.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Media
Related items
-
Унікальную серыю ікон стварае майстар крыжа Ефрасінні Полацкай. Сцвярджаецца, што праз адну ўжо здараліся цуды
-
На выратаванне вядомага касцёла дзяржава так і не знайшла грошай і звярнулася да грамадзян
-
Найменшы ў самым маленькім касцёле: у Беларусі з'явіўся новы арган
-
У вязаным трэндзе – цяпер і касцёлы Беларусі: іх «намаляваў» гід
-
Знойдзеныя парэшткі ў Мінску пакуль не перадалі парафіі, будоўля працягваецца