У Францыі за 70 тыс. еўра прадаюць каталіцкі храм
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Касцёл зачынілі з-за адсутнасці ў дыяцэзіі сродкаў на ўтрыманне.
Брокерская фірма ў рэгіёне Нор-Па-дэ-Кале на поўначы Францыі прапануе на продаж незвычайную нерухомасць: за 70 тысяч еўра можна купіць размешчаны ў гандлёвым цэнтры «каталіцкі касцёл, плошчай 280 кв. м з прылеглым да яго садам у 130 кв. м».
Паводле мясцовых СМІ, касцёл св. Юзафа ў мясцовасці Ле Ката-Камбрэсіс, якая налічвае 7 тысяч жыхароў, быў зачынены шэсць месяцаў таму, бо ў дыяцэзіі Камбрэ не было сродкаў на яго ўтрыманне.
У прапанове аб продажы можна прачытаць, што ў аб’екце, пабудаваным ў 1913 годзе, нядаўна адрамантаваны ацяпленне і электрычныя ўстаноўкі, акрамя таго, дах і столь былой святыні знаходзяцца ў добрым стане, і інтэр’ер можна свабодна падзяліць.
Last modified onЧацвер, 05 Май 2016 16:36
Related items
-
В крупном городе России снесли католическую часовню и отправили ее детали на фронт
-
Як адрэагавалі вернікі на віншаванне Мітрапаліта з чырвонай зоркай – падтрымалі адзінкі
-
Зямлю ксяндза Акалатовіча не змаглі прадаць праз аўкцыён
-
Дапусціць вернікаў да Чырвонага касцёла заклікаў яго былы пробашч у адкрытым звароце
-
У Мінску абвясцілі аб планах стварыць сквер на былых каталіцкіх могілках. Але... там ужо даўно ідзе будоўля