Герой ЧЕ-2016 паляк Куба: галоўнае для мяне - штодзённая Імша
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Гулец зборнай Польшчы прызнаўся, што яму дае сілы.
У сацыяльных сетках з'явіліся дэматыватары з выказваннем паўабаронцы зборнай Польшчы па футболе, якая прабілася ў 1/4 фіналу турніру і 30 чэрвеня пазмагаецца за выхад у паўфінал з камандай Партугаліі. У чвэрцьфінал палякі прайшлі ў тым ліку дзякуючы голу паўабаронцы Якуба Блашчыкоўскага. «Важней за ўсё для мяне - штодзённая Эўхарыстыя і чытанне Божага Слова. Часта ўсё звычайна, па-чалавечы, мне нічога не хочацца. Але малітва дае мне сілу, і я стараюся не забываць пра яе», - карцінкі з такімі словамі вядомага футбаліста, які дапамагае перамагаць зборнай Польшчы, сталі распаўсюджваць у Фэйсбуку і Твітары.
Якуб Блашчыкоўскі (скарочана - Куба) нарадзіўся ў 1985 годзе ў вёсцы паблізу знакамітага польскага горада Чэнстахова. Калі Якубу было 10 гадоў, бацька забіў яго маці, для Якуба гэта стала такім шокам, што ён перастаў наведваць футбольныя трэніроўкі і нават школу. Пасля смерці маці выхаваннем Якуба занялася яго бабуля, якая стала для яго другой маці. У 2011 годзе бацька Якуба выйшаў на волю, аднак футбаліст адмовіўся кантактаваць з ім. Тым не менш у траўні 2012 года, калі яго бацька памёр ва ўзросце 56 гадоў, ён прыйшоў на пахаванне.
У апошнія гады Якуб Блашчыкоўскі гуляе ў дортмундскай «Барусіі» і «Фіярэнціне» (Фларэнцыя).
Related items
-
А вы бачылі, як вырабляюць ружанцы? Працэс паказаў беларускі майстар
-
«Уся каталіцкая Беларусь моліцца». Як адрозніваецца афіцыйнае і неафіцыйнае жыццё Касцёла
-
Стала вядома, што беларускі біскуп сказаў Папе Рымскаму: «Мы ўсе стомленыя вайной»
-
Незвычайна пачалі месяц малітвы Ружанца ў Гудагаі
-
«Спынілася сэрца, знайшлі ля касцёла». Малады ксёндз раптоўна памёр у Гродзенскай вобласці