Святое Пісанне для Android стварылі да 500-годдзя Бібліі
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Comments (1)
Тры беларускія пераклады даступныя для пампавання.
У Play Market з'явілася праграма для Android адразу з трыма перакладамі Бібліі на беларускую мову. Праграма змяшчае Святое Пісанне ў перакладзе Васіля Сёмухі, Новы Запавет і Псальмы у перакладзе Лукаша Дзёкуць-Малея і Антона Луцкевіча 1931 года. Таксама ў праграме змешчаны Новы Запавет і Прыпавесці ў перакладзе Антонія Бокуна. Калісьці пераклад рабіў ксёндз Уладзіслаў Чарняўскі, які ў 1968 годзе атрымаў блаславенне на працу ад Папы Рымскага Паўла VI. Пазней ксёндз Чарняўскі перадаў першыя рукапісы пратэстанцкаму пастару Антонію Бокуну.
Стваральнікі праграмы адзначаюць, што яна выпушчана да 500-годдзя беларускай Бібліі – у 2017 годзе будзе адзначацца выданне Францішкам Скарынай першай беларускай Бібліі. Праграма даступная для пампавання.
Нагадаем, «Новую беларускую Біблію» перакладаюць праз Skype >>>
Related items
-
Упершыню ва ўсёй Беларусі не адбылася малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій. Апошнім быў Гомель
-
Упершыню ў Беларусі плануюць аднавіць разбураны старадаўні храм
-
Усяго тры чалавекі ў Расіі вучацца ў каталіцкай семінарыі. А як у суседніх краінах?
-
«Сэрца разрываецца». У Беларусі не змаглі служыць Імшу святары з Польшчы – выказаўся біскуп
-
З'явілася пацверджанне аб ліквідацыі парафіі грэка-католікаў у Оршы
Калісьці пераклад рабіў ксёндз Уладзіслаў Чарняўскі, які ў 1968 годзе атрымаў блаславенне на працу ад Папы Рымскага Паўла VI. Пазней ксёндз Чарняўскі перадаў першыя рукапісы пратэстанцкаму пастару Антонію Бокуну.
У крамах жа ёсць так званая Біблія Чарняўскага (бачыў у Менску). А з вашага тэксту выходзіць, што Чарняўскі не скончыў пераклад і перадаў напрацоўкі Бокуну. Нешта не так.
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу