BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Дзень нараджэння ў зняволенні адзначыў каталіцкі святар у Беларусі

Таксама за кратамі ён адзначаў гадавіну святарскага пасвячэння.

Зняволенаму каталіцкаму святару Анатолю Парахневічу споўнілася 66 гадоў. Свой дзень нараджэння ён адзначыў 16 чэрвеня. А перад гэтым, 4 чэрвеня, ён адзначаў 31-ю гадавіну святарскага пасвячэння.

З болей 130 святароў, якія служаць у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, ксёндз Анатоль Парахневіч уваходзіць у лік 12 найстарэйшых святароў.

Як мы паведамлялі, пробашча парафіі ў Альковічах Вілейскага раёну арыштавалі ў сярэдзіне сакавіка. Ніякая афіцыйная інфармацыя на гэты конт не публікавалася.

Новых дадзеных пра стан святара і яго справу пакуль няма. Апошнія неафіцыйныя звесткі пра ксяндза Анатоля вернікі атрымлівалі ў пачатку траўня – паведамлялася, што ён адчувае сябе здавальняюча, а інфармацыю пра перажыты за кратамі інфаркт не пацвердзілі. Паводле звестак вернікаў, святара абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве» і ўтрымліваюць у СІЗА КДБ.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Last modified onЧацвер, 18 Чэрвень 2026 14:41
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць