Кава ад капуцынаў і прысмакі ад «Сaritas» будуць на фэсце ў Будславе
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Удзельнікам свята таксама прапануюць капуцынскі бальзам.
На сёлетніх ўрачыстасцях у Будславе будуць прадстаўлены розныя каталіцкія супольнасці, рухі, арганізацыі. Намёт дабрачыннага каталіцкага таварыства «Сaritas» будзе працаваць пад дэвізам «Смак дабрыні». Гэта значыць, што ў намёце можна будзе не толькі даведацца, што добрага «Сaritas» зрабіў за гэты час, але і адчуць на смак, як соладка рабіць дабро.
Нагадаем, урачыстасці ў Будславе пройдуць 1-2 ліпеня (гл. праграму), а зараз з розных куткоў Беларусі ў Будслаў ідуць пешыя пілігрымкі - онлайн-трансляцыя.
Спецыяльна для ўдзельнікаў урачыстасцяў будуць падрыхтаваны салодкія «прывітанні з Будслава» і яшчэ больш салодкая цукровая вата.
Акрамя таго, тут можна будзе пачаставацца адмысловай гарбатай, знайсці свечку з лагатыпам Года Міласэрнасці ці проста бутэльку вады.
Знайсці намёт будзе нескладана, таму што ў гэтым годзе ён размесціцца побач з намётам братоў капуцынаў, якія шырока вядомыя сваёй адмысловай кавай, без якой не абыходзіцца ўжо каторы будслаўскі фэст. Акрамя кавы, тут будзе прадстаўлены капуцынскі бальзам і асартымент майстэрні «SACRIS VESTIBUS». Таксама браты раскажуць кожнаму жадаючаму пра жыццё супольнасці і дзейнасць у нашай краіне.
Related items
-
Як трэба калядаваць, паказалі ў Гродзенскай вобласці: там правялі абрад «Тры каралі»
-
Самы паважаны каталіцкі іерарх адзначыў 80-годдзе. За што яму падзякавалі беларусы?
-
Навагодні фільм падрыхтавала «Радыё Марыя». Тое, якім ён атрымаўся, «сведчыць пра ўсіх нас»
-
Не ўсім католікам Беларусі дазволілі не трымацца посту 2 студзеня. Хто не вызвалены ад абавязку?
-
«Дакладна ведаю, што яна пойдзе на Неба». Пробашч напісаў пра памерлую парафіянку так, як ніхто не пісаў