У Беларусі пройдзе трактарнае ралі з Парыжу да касцёла ў Мосары
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Відовішча арганізуюць з мэтай павышэння прэстыжу прафесіі трактарыста.
Незвычайнае відовішча ўпершыню арганізуюць у Пастаўскім і Глыбоцкім раёнах Віцебскай вобласці - трактарнае ралі «Парыж - Мосар». Гэта дзве вёскі на Віцебшчыне, адна з якіх, Мосар, вядомая дзякуючы прыгожаму мясцоваму каталіцкаму храму. А цёзка французскай сталіцы адметная, канешне ж, сваёй назвай.
Як паведамляе Пастаўская раённая газета, ралі адбудзецца 28 студзеня з мэтай паляпшэння іміджу прадпрыемства «Мінскі трактарны завод» і павышэння прэстыжу прафесіі трактарыста. Старт тэхнікі адбудзецца ў вёсцы Парыж у 12 гадзін. На месцы старту арганізуецца пункт гарачага харчавання (чай, кава, бутэрброды). Па ўсім маршруце трактары будуць суправаджаць тэлекамеры і квадракоптары.
Фініш ралі плануецца ў 13 гадзін на пляцоўцы каля мосарскага касцёла. Тут адбудуцца ўрачыстая сустрэча ўдзельнікаў ралі, узнагароджванне пераможцаў, выступленне запрошаных артыстаў. Таксама будзе чакаць палявая кухня.
Related items
-
Святар адказаў на крытыку па рэстаўрацыі касцёла ў Жупранах
-
З Расіі дэпартуюць каталіцкага святара – сітуацыя нестандартная
-
Гучны выпадак атрымаў працяг: на Смаргоншчыне адновяць капліцу, якую знёс п'яны кіроўца
-
У Гродне паскардзіліся на пілігрымку. Чаму, і што адказалі незадаволеным?
-
Памятаеце гэту невідушчую спявачку? Яна зноў выступіць у касцёле