У Іспаніі і Лацінскай Амерыцы католікі дабраславілі хатніх жывёл
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Сабак і катоў прыносяць у храмы ў дзень св. Антонія [відэа]
Тысячы хатніх жывёл і іх уладальнікаў прынялі ўдзел 17 студзеня ва ўрачыстасцях з нагоды дня памяці святога Антонія, які ў каталіцкіх краінах лічыцца заступнікам прыручаных чалавекам гадаванцаў. У гэты дзень у гарадах Іспаніі, Мексікі і іншых краін Лацінскай Амерыкі праходзяць цырымоніі дабраславення хатніх жывёл.
Католікі гэтых краін прыносяць або прыводзяць сваіх улюбёнцаў у царкву, і святары апырскваюць святой вадой катоў і сабак, чарапах і канарак. Лічыцца, што гэта абароніць іх ад небяспекі.
- Выказваючы сваю любоў да жывёл, людзі прыносяць іх сюды. У нас тут шчанюкі, кацяняты, хатнія ўлюбёнцы. Мы павінны разумець, што да іх нельга ставіцца, як да людзей, але ў той жа час яны служаць чалавеку. Важна не толькі добра да іх ставіцца, але і стварыць ім належны асяродак, бо яны частка Божай волі, - гаворыць у інтэрв'ю тэлеканалу NTD мексіканскі святар Хесус Кантрэрас.
Святы Антоній, абба - раннехрысціянскі падзвіжнік і пустэльнік, заснавальнік пустэльнага манаства, які жыў у III стагоддзі ў Егіпте. Ён раздаў бедным сваю маёмасць, атрыманую ад багатых бацькоў, і сышоў у пустыню, дзе вёў аскетычнае жыццё.
Media
Related items
-
Пытанні каталіцкаму святару задала аўдыторыя Threads. Адно аказалася моўным
-
Немцы з'ехалі, беларусы памерлі, святароў выслалі. Што стала з католікамі Валгадонска, дзе знеслі храм
-
Упершыню ў Беларусі зарэгістравалі арганізацыю капуцынаў. Чаму гэта важна і дзякуючы каму гэта адбылося?
-
У Гродне рэабілітавалі Казюкі. Але...
-
Пратэсціравалі хрысціянскі штучны інтэлект Acutis AI – добры «сябар», але можа памыляцца