Першая беларуская джазавая Імша прагучыць у Мінску
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Таксама на канцэрце прагучыць папуры на тэму беларускіх калядак.
Малады беларускі кампазітар Андрэй Саўрыцкі напісаў першую ў Беларусі Імшу для саліста і хора ў джазавым настроі. Аўтар твору — лаўрэат Нацыянальнай музычнай прэміі «Лепшы аранжыроўшчык 2014 году».
У імпрэзе ўдзельнічаюць саліст Леў Казакевіч і Студэнцкі хор Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі пад кіраўніцтвам Інэсы Бадзякі. Таксама прагучыць папуры на тэму беларускіх калядак.
Канцэрт адбудзецца 14 снежня ў 19.00 у Зале Нацыянальнай школы прыгажосці па адрэсе вул. Мельнікайтэ, 4, паведамляе Catholic.by
Чытайце таксама аб джазавай Імшы Дэйва Брубека і глядзіце відэа >>>
Last modified onПанядзелак, 07 Снежань 2015 12:01
Related items
-
Вось як аднавілі капліцу, якую знёс п'яны кіроўца на Смаргоншчыне
-
Упершыню ва ўсёй Беларусі не адбылася малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій. Апошнім быў Гомель
-
Усяго тры чалавекі ў Расіі вучацца ў каталіцкай семінарыі. А як у суседніх краінах?
-
«Сэрца разрываецца». У Беларусі не змаглі служыць Імшу святары з Польшчы – выказаўся біскуп
-
«Жыццё пачынаецца там, дзе знікае 5G». Святар з Віцебска выпускае кнігу – для падлеткаў