BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

На Вялікдзень папа на пенсіі Бэнэдыкт XVI адзначыў 90-годдзе

Сціплае святкаванне юбілею пройдзе ў панядзелак у яго рэзідэнцыі.

16 красавіка 2017 г., калі католікі адзначалі Вялікдзень, Бэнэдыкту XVI споўнілася 90 гадоў. Сціплае святкаванне юбілею Папы на пенсіі пройдзе ў панядзелак у яго ватыканскай рэзідэнцыі – былым кляштары “Mater Ecclesia”. У ім прыме ўдзел невялікая дэлегацыя з Баварыі.

“Час у кляштары вельмі ўпарадкаваны: не сакрэт, што папа Бэнэдыкт любіць такі лад жыцця. Гэта яснасць распарадку з’яўляецца велікай падтрымкай у штодзённасці. У канцы свайго пантыфікату ён заявіў, што не імкнецца да прыватнага жыцця, каб рабіць тое, што яму больш за ўсё падабаецца, але будзе “ўзыходзіць на гару”. Гэта вобраз, які нагадвае пра Майсея”, - адзначыў у інтэрв’ю нямецкаму каталіцкаму “Radio Horeb” арцыбіскуп Георг Генсвайн, асабісты сакратар Бэнэдыкта XVI.

“Папа на пенсіі моліцца – у меру сваіх сіл і магчымасцяў, згодна са сваімі перакананнямі – за свайго наступніка, Касцёл і свет. Менавіта гэта ён робіць. У ягоным жыцці малітва пераплятаецца з навукай, прыняццем гасцей, слуханнем музыкі, цэлебрацыяй Эўхарыстыі, прагулкамі, медытацыяй, падрыхтоўкай да канчатковай сустрэчы з Панам. Я бачу, што пасля свайго рашэння Бэнэдыкт XVI жыве з глыбокім унутраным спакоем”, - дадаў прэфект Папскага дома.

be.radiovaticana.va

Last modified onПанядзелак, 17 Красавік 2017 13:12
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць