Не да ацяплення. У Будславе абвясцілі збор буйной сумы на працяг рэстаўрацыі
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Comments (2)
Сума, якая патрэбна ўжо ў бліжэйшы час, перавышае суму ўсіх ахвяраванняў, сабраных дагэтуль.
Як мы і меркавалі, Нацыянальны санктуарый у Будславе вымушаны працягваць рэстаўрацыю без фінансавання з боку дзяржавы, нягледзячы на тое, што па ініцыятыве уладаў ён быў абвешчаны «духоўным цэнтрам» католікаў Беларусі. 16 лютага парафія распаўсюдзіла зварот аб тым, што «мае патрэбу ў дапамозе».
Санктуарый апублікаваў ліст пробашча, адрасаваны да ўсіх, хто можа зрабіць ахвяраванне. У лісце гаворыцца пра тое, што пасля прызначэння будслаўскага касцёла «духоўным цэнтрам» быў распрацаваны план мерапрыемстваў на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных прац. Толькі праектныя работы абыдуцца ў суму звыш 1,4 млн рублёў, інжынерныя – амаль у 190 тыс. руб., абследванне канструкцый – амаль 72 тыс. руб. І яшчэ звыш 18 тыс. руб. – паслугі па лазерным 3D-сканіраванні.
У сувязі з гэтым парафія просіць аказаць любую спонсарскую дапамогу. Такім чынам, агульная сума, якая патрэбна ўжо ў бліжэйшы час (толькі на падрыхтоўчыя працы), – амаль 1,7 млн рублёў, што перавышае суму ўсіх ахвяраванняў, якія былі сабраныя дагэтуль пасля пажару ў касцёле (1 млн 446 тыс. руб.).
Сітуацыя паказвае, чаму «духоўны цэнтр» не мае магчымасці набыць нават простую лакальную сістэму ацяплення – трэба збіраць вялізную суму на працяг рэстаўрацыі. Нагадаем, нядаўна мы распавядалі, як вернікі вымушаны маліцца ў будслаўскім касцёле ў холадзе, а святары (у тым ліку біскуп Аляксандр Яшэўскі) – служыць Эўхарыстыю ў пальчатках. Новыя такія фотафакты можна ўбачыць на здымках, якія публікаваў на сваёй старонцы Віктар Ведзень.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Не так як звычайна прайшоў у Мінску гарадскі Крыжовы шлях. Прычына – на фота
-
Дзе глядзець трансляцыю на Вялікдзень-2026 – падборка відэа-онлайн з касцёлаў
-
Цудоўная гісторыя ў Вербную нядзелю: дзядулі ў Гродне дапамаглі праз «сілу Threads»
-
«На ўсе аргументы – адмова». У Мінску вернікам не дазволілі памаліцца ля Чырвонага касцёла ў памятную дату
-
Дзяржорганы звярнуліся да святароў з просьбай дапамагчы ў далікатнай справе
Дзякуем за Ваш водгук! Так, гэта праўдзівыя рэквізіты.
Код паслугі 4764311
Шлях: Благотворительн ость, общественные объединения/ Религиозные объединения/ Приход Успения ПДМ
Будслав/ Пожертвование/ Код услуги 4764311/ Сумма пожертвования__ _____. Дзякуй!
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу