BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Палякі масава памаліліся ўздоўж усёй мяжы краіны

Католікі прасілі Панну Марыю аб міры і захаванні хрысціянскай Еўропы.

7 кастрычніка, у дзень, калі Каталіцкая царква адзначае Дзень Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай, у Польшчы прайшла масавая малітва. У ініцыятыве «Ружанец да межаў» прынялі ўдзел дзесяткі тысячы, па некаторых звестках - да мільёна католікаў, якія прыехалі на мяжу, каб маліцца за сваю краіну і ўвесь свет. Таксама 7 кастрычніка адзначаецца гадавіна перамогі над туркамі-асманамі ў марской бітве пры Лепанта ў 1571 годзе.

Каб чытаць Ружанец ўздоўж дзяржаўных межаў Польшчы, людзі накіраваліся да 4 тысячам загадзя вызначаных месцаў, вернікі выстройваліся ў доўгія шэрагі у тым ліку ў гарах, у полі, на ўзбярэжжы, у адкрытым моры, у аэрапортах. На адведзеныя пад малітвы месцы на межах аўтобусы даставілі вернікаў з больш чым 300 каталіцкіх парафій па ўсёй краіне.

Палякі маліліся таксама за захаванне хрысціянскай Еўропы:

- Мы хочам, каб наша каталіцкая вера не знікла, каб нашы дзеці жылі ў міры, каб нашы браты ў іншых краінах зразумелі, што наша вера непахісная, - цытуе адну з верніц мясцовая прэса. - Іслам хоча разбурыць Еўропу, мусульмане хочуць навярнуць нас у сваю веру.

Media

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць