Каталіцкі гурт LAUDANS стане госцем курсаў «Мова нанова» ў Маладзечне
- Written by katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
«Сыграем няшмат спеваў, але гэта добрая нагода пазнаёміцца, пагутарыць і цудоўна правесці вечар у прыемнай кампаніі!»
У аўторак, 17 кастрычніка, на папулярных курсах беларускай мовы «Мова нанова» ў Маладзечне выступіць каталіцкі гурт LAUDANS. Пачатак сустрэчы - у 19.30.
- Сыграем няшмат спеваў, але гэта добрая нагода пазнаёміцца, пагутарыць і цудоўна правесці вечар у прыемнай кампаніі! - запрашае група.
Цікава, што ўзімку 2017 года да акцыі праекта «Мова нанова» далучыўся каталіцкі біскуп Аляксандр Яшэўскі, які служыць у Магілёве. «Мова нанова» - гэта бясплатныя курсы па вывучэнні беларускай мовы, на якія запрашаюць вядомых беларускамоўных музыкаў, людзей культуры, навукі, мастацтва, грамадскіх дзеячаў. Курсы праходзяць у многіх гарадах па ўсёй краіне.
Беларускі хрысціянскі гурт LAUDANS - гэта дуэт, які грае ў стылі rock, pop, jazz, electronic music. Іх музыка вылучаецца ўнутранай энергетыкай, харызмай і актуальнасцю. Вясной 2017 года трэк групы LAUDANS быў прызнаны «Песняй месяца» на беларускім радыё.
Related items
-
Што адбываецца ў Брэсце? Там – чэргі ў касцёл, але не на Імшу
-
У Беларусі – яшчэ адно пакліканне, пра якое вы маглі не ведаць
-
Вядомыя беларускія музыкі рыхтуюць новую праграму – па псальмах Давіда
-
Загадкавую капліцу пабудавалі на Міншчыне. Што пра яе вядома?
-
Дзве сястры з Беларусі склалі вечныя шлюбы ў ордэне, пра які вы маглі не ведаць