Гендэр у дзеянні: лютэране Швецыі перастануць называць Бога «Ён»
- Written by katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Але як яны зараз будуць чытаць Біблію, дзе Гасподзь - заўсёды «Ён»?
Падчас сабора Лютэранскай царквы Швецыі 23 лістапада было прынята рашэнне рэкамендаваць выкарыстоўваць гендэрна-нейтральныя выразы пры звароце да Бога. Святарам прапануюць устрымлівацца ад ўжывання слоў «Гасподзь» і «Ён», а замест гэтага - гаварыць проста «Бог». З правілаў вядзення службы таксама прыбраныя фразы, якія паказваюць на пол Бога-Айца.
- З пункту гледжання тэалогіі, мы ведаем, што Бог вышэй нашых уяўленняў пра пол, ён не чалавек, - цытуе прэса кіраўніка Лютэранскай царквы Швецыі, арцыбіскупа Антье Якелена.
Нагадаем, раней шведская царква дазволіла сваім святарам дабраслаўляць гомасэксуальныя шлюбы. Сапраўды, Бога-Айца не варта ідэнтыфікаваць з чалавекам-мужчынам, як і наогул з чалавекам. Вядомыя прыклады, калі Госпада прадстаўлялі ў вобразе жанчыны - напрыклад, у культавай хрысціянскай кнізе «Хаціна» Пола Янга. Аднак з першых стагоддзяў хрысціянства, а таксама падчас дахрысціянскай эпохі, у прыватнасці ў юдаізме, Бога-Стварыцеля прынята называць «Ён».
Не паведамляецца, як лютэране Швецыі зараз будуць чытаць Біблію, дзе да Бога заўсёды адносяць займеннік «Ён». Таксама і Хрыстос у Евангеллі называе Бога - Айцом, гаворыць у адносінах да Бога «Ён».
Related items
-
Першыя пілігрымкі выйшлі ў Будслаў: яны будуць ісці пешшу 9 дзён
-
Быць знакам надзеі і прымірэння – у Царкве патлумачылі сэнс акцый у гадавіну вайны
-
Будслаў-2026: калі будзе фэст, праграма, асаблівасці
-
Каталіцкія біскупы пракаментавалі ўдар па Кіева-Пячэрскай лаўры
-
Трохі экзотыкі з... Бранска, дзе мясцовых католікаў амаль не засталося