BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У Беларусь за тыдзень да Раства прыбыў Бэтлеемскі агонь

Сімвал свята з месца зямнога нараджэння Езуса Хрыста даставілі каталіцкія скаўты.

Агонь з Бэтлеему - месца зямнога нараджэння Езуса Хрыста - прыбыў у Беларусь 19 снежня, за тыдзень да Раства, якое католікі адзначаць 25 снежня. Сімвал Раства сустракалі ў Гродне, куды святло свету перадалі з Польшчы. 20 снежня Бэтлеемскі агонь прыбудзе ў Мінск - у гэты дзень у 18.30 яго ўрачыста сустрэнуць у галоўным касцёле Беларусі, архікатэдры імя Найсвяцейшай Панны Марыі. А затым - і ў іншых храмах сталіцы і яшчэ ў дзесятках гарадах краіны. Пасля чаго вернікі змогуць запаліць свае лампадкі і аднесці сімвал Раства ва ўласныя дамы.

У гомельскі касцёл агонь прыбудзе ў нядзелю, 24 снежня, перадаваць яго мясцовым вернікам будуць пасля святой Імшы на 9.00, 12.00 і 17.00.

Агонь з Бэтлеема па ўсёй Еўропе, у тым ліку і па Беларусі, традыцыйна развозяць каталіцкія скаўты. Святло бэтлеемскага агню, які сімвалізуе спакой, надзею і згоду, дзякуючы адзінству моладзі розных краін пераадольвае значныя адлегласці і прыходзіць да тых, хто яго чакае. Таму варта ўзяць гэты агонь дадому, яшчэ раз нагадаць сабе і сваім блізкім аб надыходзячым Растве. Бэтлеемскі агонь скаўты прывозяць у Беларусь з 1998 года. Святыня пачынае сваё падарожжа з Вены, куды яе дастаўляюць самалётам з Бэтлеему, потым агонь перадаюць у Чэхію, Польшчу і вязуць да беларускай мяжы, дзе ўрачыста ўручаюць мясцовым скаўтам.

- Гэты агонь з Бэтлеема сімвалізуе, што ўсе мы з'яўляемся містычным целам Езуса Хрыста. Гэта полымя вельмі далікатнае, яго можа пагасіць нават лёгкі вецер, і гэта таксама сімвал агню нашай веры. Каб ён гарэў у нашых сэрцах, неабходна пастаянная наяўнасць «алею» - Духа Святога, - тлумачыць святар. - Не варта ставіцца да Бэтлеемскага агню як да містычнай з'явы. Гэтая святыня мае глыбокі духоўны сэнс, для хрысціяніна гэта сімвал гарачага сэрца, гарачай любові і веры, якімі неабходна дзяліцца адзін з адным.

Last modified onАўторак, 19 Снежань 2017 10:34
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць