18 жніўня ў Еўропе - дзень малітвы за Беларусь
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Каталіцкія вернікі моляцца, каб «перамаглі праўда, справядлівасць і мір»
“Мы рашуча асуджаем любыя формы гвалту і прымяненне катаванняў з боку беларускіх уладаў супраць затрыманых дэманстрантаў. Мы таксама заклікаем неадкладна вызваліць усіх арыштаваных без аніякіх абгрунтаванняў”, - гаворыцца ў заяве, якая спасылаецца на бягучую сітуацыю ў Беларусі.
У дакуменце, падпісаным старшынёй аб’яднання біскупскіх камісій, біскупам Ноэлем Трэанорам, пастырам дыяцэзіі Даун і Конар у Паўночнай Ірландыі, таксама гучыць заклік да малітвы за беларусаў у аўторак, 18 жніўня 2020 г., у 18.00 па цэнтральна-еўрапейскім летнім часе, каб “перамаглі праўда, справядлівасць і мір”.
У заяве апісваецца сітуацыя, якая склалася ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 г. і ў выніку непрапарцыйнага насілля, з якім улады спрабавалі здушыць грамадскія пратэсты супраць фальсіфікацый і маніпуляцый.
Iustitia et Pax Europa далучаецца да каталіцкіх біскупаў Беларусі ў іх закліку шукаць праўду, заснаваную на мірным і ўсеагульным дыялогу паміж беларускімі палітычнымі лідарамі і грамадствам у цэлым, каб пазбегнуць далейшага гвалту, паведамляе vaticannews.va/be.
Таксама ў Чырвоным касцёле Мінска 18 жніўня па ініцыятыве старшыні Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча адбудзецца міжканфесійная і міжрэлігійная малітва за краіну.
Media
Related items
-
Усяго тры чалавекі ў Расіі вучацца ў каталіцкай семінарыі. А як у суседніх краінах?
-
«Сэрца разрываецца». У Беларусі не змаглі служыць Імшу святары з Польшчы – выказаўся біскуп
-
З'явілася пацверджанне аб ліквідацыі парафіі грэка-католікаў у Оршы
-
«Жыццё пачынаецца там, дзе знікае 5G». Святар з Віцебска выпускае кнігу – для падлеткаў
-
Папа Рымскі з лякарні патэлефанаваў Пуціну – каб выратаваць дзве тысячы чалавек