BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Адзначыць Дзень святога Валянціна запрашае адзіны ў Беларусі аднайменны касцёл

Імшу будзе служыць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, канцэрт дадуць удзельнікі гурта "Стары Ольса"

14 лютага Каталіцкая царква адзначае Дзень святых Кірылы і Мяфодзія, асветнікаў славян і заступнікаў Еўропы. Аднак тая ж дата больш вядомая ў свеце як Дзень святога Валянціна або Дзень усіх закаханых. Сапраўды, на 14 лютага ў Касцёле таксама прыходзіцца ўспамін каталіцкага святога Валянціна, біскупа і мучаніка.

Пра гэтага святога захавалася вельмі мала звестак. Ён быў біскупам у італьянскім горадзе Церні, дзе каля 268 года прыняў пакутніцкую смерць, абставіны якой не вядомыя. Паводле легенды, тагачасны імператар лічыў, што самотны мужчына - без сям'і, жонкі і абавязкаў - лепш змагаецца на поле бітвы, і забараніў мужчынам жаніцца. Святы Валянцін употай асвячаў шлюбы, за што яго кінулі ў турму і адсеклі галаву.

У Беларусі ёсць толькі адна парафія святога Валянціна - у Смалявічах Мінскай вобласці. І 15 лютага ў суботу - каб болей людзей змаглі прыняць удзел - тут адзначаецца парафіяльная свята:

- Нашым галоўным цэлебрансам і прапаведнікам будзе арцыбіскуп мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч, распавёў пробашч брат Сяргей Мацюшонак і паведаміў парадак фэсту:
9.00 – выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманту і адарацыя да гадзіны 10.45. У гэтым часе магчымасць споведзі;
10.45 – прывітанне кс. Арцыбіскупа;
11.00 – урачыстая адпустовая Св. Імша;
Пасля Св. Імшы – выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманту, літанія да Св. Валянціна, гімн “Цябе Бога праслаўляем” і благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамэнтам. Уцалаванне Рэліквіяў Св. Валянціна.
Пасля малітваў у касцёле у ніжняй зале адбудзецца працяг святкавання, невялікая культурная праграма і супольны пачастунак. Сёлета парафію наведае спадар Алесь Чумакоў, гусляр і мультыінструменталіст, саліст гурта «Стары Ольса», а таксама Таццяна Ячная, салістка гэтага гурта. Дзеці і моладзь пакажуць кароткую сцэнку.
 
- Запрашаем усіх нашых парафіянаў і гасцей да актыўнага ўдзелу ў нашым парафіяльным свяце! Сёлета зноў будзем рыхтаваць польскі бігос, - дадалі ў парафіі.

Чытайце таксама: Як адзначаць Дзень святога Валянціна па-хрысціянску? [+ малітва да святога]

Last modified onПанядзелак, 10 Люты 2020 14:37
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць