У Мінску пабудуюць новыя храмы - праваслаўны і каталіцкі
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Узвядзенне касцёла святога Антонія вядзецца з 2013 года па вуліцы Ясеніна
Адміністрацыя Маскоўскага раёна Мінска запрашае прыняць удзел у грамадскім абмеркаванні «Горадабудаўнічага праекта дэталёвага планавання часткі ландшафтна-рэкрэацыйнай зоны 333 ЛР ў межах вул. Рафіева - вул. Бялецкага - вул. Громава - вул. Ясеніна», якое ладзіцца з 19 лістапада па 13 снежня. На гэтым участку ў мікрараёне «Малінаўка» размесцяцца аб'екты спартыўна-аздараўленчага і культурна-асветнага прызначэння, паведамляе адміністрацыя раёна.
На тэрыторыі спартыўна-культурнага цэнтра на перспектыву плануецца будаўніцтва крытых тэнісных кортаў у складзе спартыўнага цэнтра Максіма Мірнага, басейна, кафэ, завяршэнне фарміравання храмавага комплексу праваслаўнага прыходу прападобнага Серафіма Сароўскага з будаўніцтвам храма і двух капліц, а таксама завяршэнне будаўніцтва сціплага храма рымска-каталіцкай парафіі святога Антонія.
Засваенне тэрыторыі павінна адбыцца да 2024 года. Азнаёміцца з праектам, а таксама выказаць сваё меркаванне можна ў адміністрацыі Маскоўскага раёна Мінска. Прэзентацыя праекта адбудзецца ў актавай зале будынка адміністрацыі 21 лістапада ў 18 гадзін.
Сталічная каталіцкая парафія св. Антонія была заснавана яшчэ ў 1996 годзе. Пакуль у парафіі няма свайго храма, ўсе набажэнствы праводзяцца ў памяшканні ЖЭС №84 па адрасе пр. Газеты «Звязда», 18A.
Related items
- Топ-5 навін рэгіёнаў: віншаванне манаха, «Маёвыя», выпускнікі ў касцёлах
- «Перадача не паложана». Святар з Шуміліна працягвае знаходзіцца ў зняволенні
- З вянкамі і паясамі – вось у якіх касцюмах прымалі Першую Камунію дзеці ў Заслаўі
- Без святла, вады і храма жыве ў Мінску Капелан Папы Рымскага
- «Што мы шукаем?» Святар адказаў католікам, якім адмоўлена ў змене абраду