Не каронавірус. Браты-капуцыны з Докшыц папраўляюцца
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Па словах медыкаў, тэсты на COVID-19 у манахаў адмоўныя
6 красавіка сталі вядомыя вынікі тэстаў на каронавірус дваіх каталіцкіх манахаў з ордэна капуцынаў, якія служаць у Докшыцах. Як сказалі братам медыкі, тэсты адмоўныя: каронавірус пакуль не пацвердзіўся, паведаміў Katolik.life кусташ Беларускай кустоды ордэна братоў меншых капуцынаў айцец Алег Шэнда. Чакаецца, што манахі пройдуць паўторныя тэсты, каб лекары пераканаліся, што ў братоў сапраўды няма COVID-19.
- Стан здароўя абодвух братоў паляпшаецца, будзем спадзявацца, што яны папраўляюцца. Дзякуем за малітву і просім па-ранейшаму маліцца за братоў, - сказаў а. Алег.
Нагадаем, двое манахаў, адзін з іх святар, патрапілі ў раённую лякарню з запаленнем лёгкіх. Таксама былі шпіталізаваны некалькі парафіянаў мясцовага каталіцкага храма.
У цэлым, докшыцкая лякарня запоўненая пацыентамі з пнеўманіяй, аднак памерлых, паводле афіцыйнай інфармацыі, няма.
Дарэчы, тры святары і адзін дыякан праваслаўнага храма ў Маскве заразіліся COVID-19 і патрапілі ў шпіталь. Адзін са святароў ужо папраўляецца.
Related items
-
Арцыбіскуп Кандрусевіч – зноў на службе пасля месяца лячэння
-
У Беларусі – яшчэ адно пакліканне, пра якое вы маглі не ведаць
-
Вядомыя беларускія музыкі рыхтуюць новую праграму – па псальмах Давіда
-
Загадкавую капліцу пабудавалі на Міншчыне. Што пра яе вядома?
-
Дзве сястры з Беларусі склалі вечныя шлюбы ў ордэне, пра які вы маглі не ведаць