У Будслаў зноў не будзе пілігрымак, а новым старшынёй Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі абраны Алег Буткевіч
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Але ўрачыстасці ў Будславе адбудуцца ў звычайным фармаце
14 красавіка ў Мінску прайшло пасяджэнне Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі (ККББ) - яно было прымеркавана да 30-годдзя адраджэння структур Каталіцкай царквы ў рэспубліцы.
Важным пытаннем стала стала абранне новага старшыні ККББ, пасада якога вызвалілася пасля выхаду на пенсію арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, паведамляе Catholic.by. Іерархі прагаласавалі і ў выніку абралі на гэту пасаду біскупа Віцебскага Алега Буткевіча. Гэта адзін з самых маладых каталіцкіх біскупаў у Беларусі. Яму 49 гадоў, ён родам з Браслава, а біскупам стаў у 2014 годзе. Вядома, што біскуп Буткевіч грае на гітары - цудоўна выконвае калядкі і нават хіт «Тры чарапахі».
Віцэ-старшынёй ККББ стаў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. У той жа час арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча абралі старшынёй Камісіі па справах агульнага пастырства пры ККББ. Ён жа застаецца старшынёй Камісіі Божага культу і дысцыпліны сакрамэнтаў і Рады па справах экуменізму.
Таксама ўдзельнікі пасяджэння абмеркавалі правядзенне фэсту ў Будславе ў 2021 годзе. Як і летась, арганізаваныя пілігрымкі да абраза Маці Божай Будслаўскай сёлета вырашылі не праводзіць - з-за па-ранейшаму складанай эпідэмічнай сітуацыі. Але традыцыйныя ўрачыстасці ў Нацыянальным санктуарыі ў Будславе будуць - з захаваннем належных санітарных прадпісанняў. Свята адбудзецца 2-3 ліпеня ў звычайным фармаце.
Related items
-
Да адкрыцця Чырвонага касцёла ў Мінску засталося паўгода? Што пра гэта думаюць вернікі
-
З Расіі дэпартавалі каталіцкага святара – сітуацыя нестандартная
-
У Гродне паскардзіліся на пілігрымку. Чаму, і што адказалі незадаволеным?
-
Рэкордная колькасць пілігрымаў прыбыла на фэст у Будславе ў 2026 годзе
-
Пачалася трансляцыя фэсту ў Будславе, куды прыйшлі першыя пілігрымы