Фотафакт: пробашч закрытага Чырвонага касцёла стаў дворнікам пры храме
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Раней паведамлялася, што святар жыве ў плябаніі без святла і ацяплення
Касцёльны камітэт парафіі святога Сымона і святой Алены ў Мінску ўхваліў просьбу пробашча Уладзіслава Завальнюка аб дазволе для яго выконваць абавязкі дворніка пры закрытым Чырвоным касцёле. Гэта вынікае з паведамлення парафіі, якая апублікавала адпаведныя здымкі з подпісам: «Наш пробашч – ксёндз-канонік Уладзіслаў – перажывае зараз не толькі "чорныя" дні, але таксама і "белыя"…»

Раней паведамлялася, што святар жыве ў плябаніі без святла і ацяплення, а таксама без магчымасці прыгатаваць сабе ежу і захоўваць яе.
У парафіяльных аб'явах таксама адзначаецца, што ў плябаніі можна запісацца на калядныя наведванні, падчас якіх святар асвячае памяшканне і бласлаўляе сям’ю і дзяцей, удзяляе сакраментальную паслугу хворым і пажылым людзям, у плябаніі можна і набыць аплаткі.

«У гэтым годзе наша парафія перажывае асаблівы Адвэнт: у слязах і болю чакае вяртання Езуса Хрыста ў нашу святыню, спадзяецца ўвайсці ў храм за Ім і праз усё жыццё таксама ісці Хрыстовай дарогай. Надалей просім вас, дарагія вернікі, аб малітве ў інтэнцыі нашай святыні. Кожны чалавек і кожная сям’я маюць і свае ўласныя праблемы і цяжкасці, таму, каб нашы малітвы былі мацнейшымі, заахвочваем далучаць да малітваў пост і ўстрыманне. А таксама глыбей разважаем над Божым словам і здзяйсняем добрыя ўчынкі», - адзначаецца ў аб'явах.

Related items
-
У «беларускім» касцёле ў Варшаве развіталіся з пісьменніцай Святланай Курс: «Яна шукала паяднання з Госпадам»
-
Вядомы святар з Мінска пераведзены ў мястэчка на перыферыі. Па якой прычыне?
-
Папа Рымскі кожны дзень моліцца за Украіну, распавёў яго пасланнік
-
Тысячу кіламетраў у знакаміты Санцьяга-дэ-Кампастэла прайшоў рэктар Гродзенскай семінарыі
-
У Беларусі заўважылі новага святара з Афрыкі. Хто ён?